После армии молодой механизатор вернулся в «Ульский»

Молодёжь Сельское хозяйство

Жыве і працуе ў роднай вёсцы
Аляксандр Баранаў з Кардона – адзін з тых нямногіх мясцовых хлопцаў, хто застаўся працаваць у роднай гаспадарцы.
“Пасля заканчэння школы  я вывучыўся на механізатара ў Ульскім ліцэі, – расказаў Аляксандр. – Некаторы час працаваў у сваёй гаспадарцы, адсюль і ў армію пайшоў. Служыў у аўтамабільных войсках. Быў механізатарскі вопыт, таму з ваеннай машынай упраўляўся без цяжкасцей”.
Паўгода таму Аляксандр Баранаў вярнуўся ў КУСГП “Ульскі”. Хлопцу даверылі МТЗ-1221, вясной ён падрыхтоўваў глебу да сяўбы: і з чызелем працаваў, і з плугамі. А на мінулым тыдні, калі мы сустрэліся з Аляксандрам, ён падвозіў ваду да трактара з апырсквальнікам.
Дырэктар гаспадаркі В. У. Лабейка расказала, што Аляксандр Баранаў талковы і надзейны хлопец, добра ведае тэхніку, стараецца працаваць. Аляксандр прызнаўся, што ў бліжэйшыя гады не збіраецца мяняць месца жыхарства. Можа, застанецца ў Кардоне і на ўсё жыццё. Тым больш, што тут  жывуць бацькі, каханая дзяўчына, а кіраўніцтва гаспадаркі абяцае выдзеліць асобны дом.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №49 ад 26.06. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *