Завершается учебный год. Перед выпускниками школ стоят новые задачи. Предлагаем размышления выпускницы Шумилинской районной гимназии.

Молодёжь Образование

Апошні званок
Заканчваецца яшчэ адзін навучальны год. За акном павольна плыве зеленавокі май. Расцвітаюць кветкі, атульваючы сваім салодкім пахам усё вакол, спяваюць птушкі. Усе ў радасным прадчуванні лета. Але для многіх канец школьнага года звязаны яшчэ і з лёгкім сумам і з новымі спадзяваннямі. Я гавару пра тых, хто ў гэтым годзе заканчвае школу. Пра нас. Для выпускнікоў апошні званок – адлік новага жыцця. Наперадзе шмат трывог, выпрабаванняў. Ці здадзім экзамены? Ці тую спецыяльнасць выбіраем?..
Чамусьці ў канцы заўжды думаецца пра пачатак. Успамінаюцца першы званок, першая настаўніца, першыя адзнакі, першыя перамогі і першыя расчараванні.
Яшчэ крыху – і новае, дарослае жыццё. А так не хочацца сталець…
Апошні школьны званок запамінаецца на ўсё жыццё. Яго будзем успамінаць мы, выпускнікі, нашы бацькі, настаўнікі. Наперадзе шмат невядомага: новыя сябры, новыя падзеі. Але чамусьці зараз пра гэта зусім не хочацца думаць. Магчыма таму, што менавіта цяпер неяк нечакана востра адчуваеш неабходнасць школы, дзя-цінства.
Але вось ужо хутка прагучыць званок і мы разыдземся кожны па сваёй дарозе. У некага яна будзе лёгкай, у іншага – не вельмі, але заўжды нас будуць аб’ядноўваць успаміны пра школу, аднакласнікаў, настаўнікаў.
Хочацца дзякаваць тым, хто быў побач з намі ўсе гэтыя гады, хто шчодра дарыў нам веды, вучыў быць сапраўднымі людзьмі. Дзякуй вам, настаўнікі. Няхай вашы вучні прыносяць вам толькі радасць.
Юлія СЯМЁНАВА, няштатны карэспандэнт, вучаніца 11 класа раённай гімназіі.
Надрукавана ў №38 ад 24.05.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *