На рабочем совещании в Шумилинском райисполкоме

Актуалии Власть

Вытворчасць кармоў, наведванне лясоў і іншыя пытанні
Палова рабочай нарады, якую праводзіў учора старшыня райвыканкама У. П. Куранны з начальнікамі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікамі раённых службаў была прысвечана пытанням сельскагаспадарчай вытворчасці.
Прыняць усе меры, каб кампенсаваць сёлетні недабор кармоў з першага ўкосу ўраджаем аднагадовых траў, пажніўных культур, а таксама распрацаваць праграму вытворчасці кармоў, якая б дазволіла забяспечыць грамадскі статак кармамі ў любых умовах надвор’я – такую задачу кіраўнік раёна паставіў перад спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і адпаведных сельскагаспадарчых арганізацый і службаў. На нарадзе было разгледжана пытанне вытворчасці малака на належным узроўні ў другой палове пашавага перыяду.
Начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка далажыў, што за мінулы тыдзень адбылося некалькі сур’ёзных дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх ёсць пацярпелыя, зараз праводзіцца расследаванне. За мінулы тыдзень супрацоўнікі ДАІ выявілі 64 выпадкі парушэння хуткасных рэжымаў, затрыманы 2 вадзіцеля за кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення. Аляксандр Рыгоравіч звярнуў увагу на набалелае пытанне з крадзяжамі маёмасці (веласіпедаў, у прыватнасці) якія адбываюцца з-за абыякавага стаўлення ўласнікаў да яе захаванасці.
Было прынята рашэнне аб адмене забароны на наведванне лясоў, бо прайшоўшыя дажджы спрыялі паляпшэнню пажаранебяспечнай сітуацыі ў лясах і на тарфяніках раёна.
Абмяркоўваліся пытанні рамонту і рэканструкцыі сацыяльных аб’ектаў (фізкультурна-аздараўленчага комплексу, тэрапеўтычнага аддзялення ЦРБ і іншых).
На нарадзе былі абмеркаваны некаторыя арганізацыйныя пытанні выбараў Прэзідэнта Беларусі, якія адбудуцца 11 кастрычніка.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №54 ад 14.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *