Шумилинские футболисты порадовали ещё одной победой

Молодёжь Спорт, туризм

Перамога ў Гарадку
У мінулыя суботу-нядзелю прайшлі матчы чарговага туру абласнога першынства па футболе. ФК “Шуміліна” разам са сваім “дванаццатым” іграком – шматлікімі заўзятарамі са сцягамі, шалікамі і банерам – адправіўся ў Гарадок да мясцовага “Прамяня”.
Гаспадары з першых хвілін сустрэчы завалодалі ініцыятывай, але плёну гэта не прынесла – надзейна дзейнічалі нашы абаронцы, а шумілінскі галкіпер Аляксандр Маслюк стаў сапраўдным героем першага тайма. Адзін з ключавых момантаў гульні адбыўся напрыканцы першага тайма, калі гарадоцкія футбалісты не рэалізавалі пенальці.
У сярэдзіне другога тайма ў  штрафной пляцоўцы “Прамяня” збіваюць нашага нападаючага Міхаіла Шапавалава. Раман Івашкевіч рэалізаваў пенальці і вывеў ФК “Шуміліна” наперад. Не паспелі гарадоцкія футбалісты “перажыць” гол, як Міхаіл Шапавалаў зрабіў лік 0:2. Гарадоцкія футбалісты да фінальнага свістка ўсё ж змаглі забіць гол прэстыжу.
Вынікі апошняга туру першынства вобласці па футболе ў групе “А”: “Бешанковічы” – “Ніва” (Талачын) – 0:8, “Прамень” (Гарадок) – ФК “Шуміліна” –1:2,  “Газавік” (Віцебск) – “Дынама” (Лёзна) – 1:1, ФК “Сянно” – “Днепр” (Дуброўна) – 2:0.
У суботу ў 14.00 у апошнім матчы першага кругу на гарадскім стадыёне ў Шуміліне сустрэнуцца ФК “Шуміліна” і “Газавік” (Віцебск). Прыходзьце на стадыён і падтрымайце нашу каманду ў гэтым адказным матчы!
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў № 55 ад 17.07.2015 г.



2 комментария по теме “Шумилинские футболисты порадовали ещё одной победой

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *