От моих процедур только польза

Молодёжь

І паўсотня працэдур за дзень
“Хто наступны на электрафарэз, калі ласка, праходзьце!” Голас маладой медсястры гучыць звонка і ветліва. І ўмелыя рукі медсястры падключаюць патрэбны апарат. “Так нармальна, не пячэ?” – цікавіцца медсястра.
Вось такая яна – заўсёды ўважлівая, тактоўная, ветлівая – медсястра аддзялення рэабілітацыйна-аднаўляльнага лячэння райбальніцы Людміла Ганчарова. Пасля заканчэння Полацкага медыцынскага каледжа прыехала працаваць у роднае Шуміліна па размеркаванні. Прапанавалі пайсці медсястрой у аддзяленне рэабілітацыйна-аднаўляльнага лячэння, згадзілася, паехала на спецыяльныя курсы.
“Сваім настаўнікам лічу старшую медсястру Раісу Дзмітрыеўну Каўгунову, – гаворыць Людміла. – У першыя месяцы маёй работы яна ва ўсім дапамагала, падказвала”.
За дзень Людміла Ганчарова робіць больш за паўсотню розных працэдур. У перыяд эпідэміі вірусных інфекцыйных захворванняў гэта лічба ўзрастае больш як у паўтара раза. «Мая работа – адна з лепшых, – лічыць маладая медсястра. – Мне даспадобы тое, што фізіялячэнне практычна не дае пабочных эфектаў. Ад яго – адна карысць”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *