У Шуміліне прайшлі спаборніцтвы па стрытболе «За спартыўную Беларусь»

Молодёжь Общество Спорт


«За спартыўную Беларусь»

На пляцоўцы СШ № 1 г. п. Шуміліна нядаўна прайшлі спаборніцтвы па стрытболе «За спартыўную Беларусь», арганізатарам якіх з’явіўся райкам ГА БРСМ.

Ля школы сабраліся падлеткі, працоўная моладзь і студэнты, а таксама балельшчыкі – дзеці, з якімі супрацоўнікі РАУС праводзяць прафілактычную работу. Паспаборнічаць з падлеткамі прыйшоў намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Шумінскі з маладымі супрацоўнікамі аддзела ўчастковымі інспектарамі Паўлам Трафімавым, Дзмітрыем Шэдзько, Аляксеем Пашкевічам.
Вітала ўдзельнікаў спаборніцтваў намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава, якая расказала пра развіццё і дасягненні нашага раёна.
Са старшакласнікаў і рабочай моладзі былі сфарміраваны дзве каманды. Трэцяя каманда была міліцэйскай. Моладзі цікава было памерацца сілай з супрацоўнікамі міліцыі. І колькі ж было радасці, калі перамагла зборная каманда «Мішкі».
Напрыканцы спартыўных баталій першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Бяляева ўручыла камандам дыпломы і падарункі, ад РАУС моладзь атрымала салодкія прызы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №62 ад 11.08.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *