Школьные команды боролись за победу в «Зарнице»

Молодёжь Образование

«Камета» ўзляцела вышэй за ўсіх

«Комента» из Шумилинской СШ №1 — победитель игры «Зарница».

На гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшла ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца», прысвечаная Году міру і стварэння і Дню піянерскага сяброўства. За перамогу змагаліся пяць каманд з сярэдніх школ раёна.

– «Зарніца» – гульня, якая прайшла вы-прабаваннем часам. Не адно пакаленне ў ёй удзельнічала, і кожная новая сустрэча станавілася асаблівай, – адзначыў на ўрачыстым адкрыцці начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскіх раёнаў Андрэй Собін. – Упэўнены, што сёння гульня пройдзе цікава і захапляльна, асаблівую карыць яна прынясе хлопцам, якія праз некалькі год стануць абаронцамі Айчыны.

На агульны вынік у конкурсе-аглядзе строю і песні ўплывалі добрая падрыхтоўка, дакладныя каманды, упэўненае і сінхрон-нае выкананне загадаў камандзіра. Першае месца прысуджана камандзе Шумілінскай СШ № 1, другое – Обальскай СШ, трэцяе – Міхіціхінскай СШ.

Адзін з галоўных этапаў «Зарніцы» – паласа перашкод, дзе трэба не толькі мець добрую фізічную падрыхтоўку, а і пака-зваць згуртаванасць і камандную работу. Лепш і хутчэй з заданнямі справілася каманда Мікіціхінскай СШ, дапоўнілі прызавую тройку Шумілінская СШ № 2 і Кардон-ская школа.

Крэатыўна падышлі школы да конкурсу баявых лісткоў. Адны зрабілі стаўку на інфармацыйнасць, другія – на фотаздымкі, трэція – на гумар. Журы, якое ўзначальваў намеснік камандзіра 276-га асобнага батальёна аховы і абслугоўвання (аэрадрома) па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Сяргей Літвінаў, першае месца аддала камандзе Шумілінскай СШ № 1. Каманда гэ-ай школы перамагла і ў квізе «Старонкі гісторыі», які ўключаў пытанні, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, гісторыяй і сённяшнім днём Шуміліншчыны, піянерскім рухам. У стральбе з пнеўматычнай зброі самымі трапнымі стала каманда Шумілінскай СШ № 2. У конкурсе візітак перамагла Обальская СШ.

Па выніках усіх конкурсаў сёлетнімі пераможцамі раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» стала каманда «Камета» Шумілінскай СШ № 1, другое месца ў «Вікторыі» Мікіціхінскай СШ, трэцяе – у «Белазора» Шумілінскай СШ № 2.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *