Доска почёта Шумилинского района: Иван Москальков

Общество

Мая работа – мой гонар
Напярэдадні прафесійнага свята – Дня пажарнай службы – сустрэліся з намеснікам начальніка Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іванам Пятровічам МАСКАЛЬКОВЫМ. Яго імя занесена на раённую Дошку гонару.
– Чым вы ганарыцеся?
– Найперш, ганаруся тым, што ў жыцці правільна абраў прафесію. Пажарны – гэта маё, і толькі тут я магу поўнасцю ў прафесійным плане рэалізаваць сябе. За дзевяць год работы ў аддзеле ні разу не пашкадаваў пра свой выбар . Не ўяўляю сябе на спакойнай  офіснай працы, у маім характары – увесь час рухацца наперад, у любы час быць гатовым да надзвычайных сітуацый.
Не ўяўляю свайго жыцця без спорту. Шмат разоў выйграваў чэмпіянаты Беларусі па гіравым спорце і паўэрліфцінгу, ды і ў лёгкай атлетыцы  выступаю.
Ганаруся сваёй сям’ёй, сваімі бацькамі, калегамі, сябрамі. Але самае галоўнае, думаю, што змог застацца проста Чалавекам.
– Пра што вы марыце?
– Як і любы чалавек, мару пра  простае сямейнае шчасце, у якім будзе дзіцячы смех. Хочацца, каб у людзей наогул ніколі не здаралася  надзвычайных сітуацый.
Мару выйграць чэмпіянат свету па гіравым спорце. А калі сур’ёзна, хочацца проста трапіць на чэмпіянат свету і годна на ім выступіць.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №57 ад 24.07.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *