Журналисты Витебщины побывали в «Народной газете»

Культура Общество

“Будучае журналістыкі – за мясцовым друкам”

Владимир Андриевич

“Я вам крыху зайздрошчу, бо будучае журналістыкі – за мясцовым друкам”, —  з гэтага пачаў размову з журналістамі Віцебскай вобласці галоўны рэдактар “Народнай газеты” Уладзімір Андрыевіч. У сваёй размове з галоўнымі рэдактарамі абласных, гарадскіх і раённых газет ён быў шчыры і непасрэдны, шчодра дзяліўся сакрэтамі газетнай кухні, планамі і праектамі, гаварыў пра галоўныя якасці журналіста – быць цікаўнымі, нястомнымі ў творчых пошуках, кожны дзень здзіўляць чытача.
На першы погляд, гэта нескладана, але колькі за гэтым працы! Уладзімір Андрыевіч, які ўсё жыццё прысвяціў журналістыцы, добра ведае гэта. Мы абралі прафесію журналіста – гэта ўсё, астатняе – па магчымасці, кажа Уладзімір Уладзіміравіч сваім калегам.
Тры гадзіны доўжылася гутарка, а па сутнасці – майстар-клас. Дарэчы, ужо не першы, журналістаў нашай вобласці раней прымаў у сценах рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия” галоўны рэдактар СБ Павел Якубовіч.
І вось новая сустрэча ў рэспубліканскім Доме прэсы, сустрэча цікавая, запамінальная і карысная. Безумоўна, кожны з журналістаў нешта ўзяў для сябе з гэтай сустрэчы. Творчыя зносіны – гэта заўсёды ўзбагачэнне душы, духоўны скарб.

В Белорусском Доме печати

Апроч экскурсіі па рэдакцыі “Народнай газеты” калегам з Віцебшчыны прапанавалі наведаць Беларускі Дом друку. Тут уразілі найсучасныя друкавальныя машыны, якія “выстрэльваюць” за гадзіну да 75 тысяч экзэмпляраў газет. Пабывалі і ў цэху, дзе на сцягах і вымпелах друкуецца беларуская сімволіка.
Ад Мінска да Віцебска журналісты гаварылі пра ўбачанае, дзяліліся ўражаннямі, дзякавалі ўпраўленню ідэалагічнай работы аблвыканкама за арганізацыю сустрэч з вядучымі рэспубліканскімі выданнямі, выказвалі надзею на будучыя творчыя камандзіроўкі.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №22 ад 25.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *