К стоматологу из Никитихи едут со всех концов района

Людзі і лёсы

Цудоўныя рукі зубнога ўрача
Людміла Рыгораўна Бараўкова зубным урачом у Мікіціхінскай урачэбнай амбулаторыі працуе ўжо чвэрць стагоддзя,  і зубы ў яе лячыла не адно пакаленне вяскоўцаў. Апроч Мікіціхі, жанчына абслугоўвае і жыхароў Мішневіч. Многія, дазнаўшыся пра цудоўныя рукі зубнога ўрача, едуць менавіта да яе і з Обалі, і з Шуміліна, і з іншых месцаў. Расказваюць, што лечыць жанчына якасна і зусім не балюча. Да таго ж, мы можам канстатаваць, што Людміла прыветны і добразычлівы чалавек, а гэта вельмі важна для такой прафесіі. Асабліва, калі гаворка ідзе пра самых маленькіх пацыентаў. Не сакрэт, што няўдалы першы вопыт у крэсле зубнога можа на ўсё жыццё застацца страхам нават пераступаць парог стаматалагічнага кабінета.
Зубны ўрач адзначыла, што працаваць у амбулаторыі сёння  адно задавальненне. Сучаснае медыцынскае абсталяванне, якасныя прэпараты дазваляюць  і на сяле аказваць людзям паслугі на самым высокім узроўні.
У свой час Людміла Рыгораўна скончыла Аршанскае медыцынскае вучылішча, год адпрацавала на радзіме, у Брэсцкай вобласці, потым пераехала на Шуміліншчыну, дзе і засталася на ўсё жыццё. Тут у яе добрая сям’я, двое дарослых дзяцей і ўнучка.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №59 ад 30.07.2015 г.



1 комментарий по теме “К стоматологу из Никитихи едут со всех концов района

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *