У Багрецовых из Никитихи два сыночка и лапочка-дочка

Сельское хозяйство Семья

Баграцовы з Мікіціхі
На адной з вуліц Мікіціхі жыве, здавалася б, звычайная сям’я. Баграцовы Вольга і Дзмітрый разам ужо 7 год. У гэтым годзе спраўляюць меднае ці ваўнянае вяселле. Як вядома, медзь сімвалізуе трываласць саюза і дастатак сям’і, а шэрсць – мяккасць адносін паміж мужам і жонкай. Усё гэта з упэўненасцю можна аднесці і да гэтай дружнай сям’і.
Вольга працуе галоўным ветурачом у ААТ “Лаўжанскае”, зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску. Сама Вольга родам з Мішневіч, там жа і пачынала сваю працоўную дзейнасць – адпрацавала тры гады пасля акадэміі. Муж Дзмітрый родам з Украіны, пераехаў у Мікіціху разам з бацькам з горада Равянькі Луганскай вобласці. Пайшоў працаваць у “Лаўжанскае”, там і пазнаёміўся з будучай жонкай. Неўзабаве разам пачалі будаваць сваё сямейнае шчасце ў доме, які выдзеліла гаспадарка маладым. Зараз Дзмітрый працуе ў КУП БАН, кожны дзень ездзіць на работу ў Шуміліна.
Разам Вольга і Дзмітрый выхоўваюць двух сыночкаў і лапачку-дочку. Старэйшы Максім ужо перайшоў у другі клас, малодшаму Андрэю  споўнілася 4 гады, а Дашачка ў маі адзначыла першы годзік свайго жыцця.
Паспявае маладая сям’я і трымаць свой агарод, на якім вырошчваюць бульбу, фасолю, памідоры, цыбулю і шмат іншага – сям’я ж вялікая. На гэтым спыняцца не збіраюцца, плануюць разбудоўваць сваю гаспадарку. У марах таксама з’ездзіць куды-небудзь адпачыць.
Юлія ЗУБАРАВА.
Надрукавана ў №60 ад 04.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *