Демография по-шумилински

Актуалии Общество Семья

Дэмаграфія-2015 па-шумілінску: лічбы і факты

Віншуем з нараджэннем!

У маі нарадзіліся
Бабаеў Сяргей (Шуміліна);
Вясна Цімафей (Башні);
Галуза Аляксандра (Шуміліна);
Ігнатовіч Ксенія (Шуміліна);
Кімаў Яраслаў (Лявонава);
Красоўская Аліна (в. Прыазёрная);
Курчанава Паліна (Шуміліна);
Новікава Анастасія (Мікіціха);
Папова Ганна (Шуміліна);
Пашчанка Іван (Шуміліна);
Сабалеўскі Мікіта (Язвіна);
Сініцын Сяргей (Слабада);
Усаў Яраслаў (Шуміліна);
Хруцкая Алёна (Обаль);
Цуранава Варвара (Шуміліна);
Шэдзько Наталля (Лявонава).

У чэрвені нарадзіліся:
Арцёмаў Аляксандр (Шуміліна);
Васільева Ганна (Обаль);
Дамарацкі Яраслаў (Шуміліна);
Дыдко Аляксандр (Светласельскі);
Ільінец Мацвей (Шуміліна);
Кобзун Кірыл (Шуміліна);
Косава Дарына (Шуміліна);
Падбярэзская Уладзіслава (Шуміліна);
Усава Анастасія (Барэц);
Хаванская Аляксандра (Шуміліна);
Шаршун Анастасія (Шуміліна).
У маі-чэрвені ў раёне нарадзіліся 27 немаўлят, прычым 16 з іх – у Шуміліне. 4  – на Обальшчыне, 3 – у Светласельскім сельсавеце, па аднаму – у Дабейскім, Лаўжанскім, Сіроцінскім і Каўлякоўскім сельсаветах.

Шлюбы
Вельмі сціплай была сітуацыя са шлюбамі ў маі. Усяго толькі 5 пар  вырашылі аформіць свае адносіны. 4 пары адправіліся для гэтага ў аддзел загсу райвыканкама, адна – у Светласельскі сельвыканкам.
Чэрвень стаў таксама не вельмі насычаным на шлюбы. Толькі 8 маладых сямей нарадзілася на Шуміліншчыне. 5 пар зарэгістравалі свой шлюб у аддзеле загсу райвыканкама, па адной – у Каўлякоўскім, Обальскім і Светласельскім сельвыканкамах.

Разводы

У маі-чэрвені суд Шумілінскага раёна разгледзеў шэсць спраў аб скасаванні шлюбу. У  чатырох разведзеных сем’ях ёсць дзеці, дзве сям’і – без дзяцей. У пяці выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны, у адным – мужчына.  Яшчэ 21 сямейнай пары суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.   Чатыры сямейныя пары былі разведзена ў ЗАГСе.

Страты
У маі-чэрвені пайшоў з жыцця 51 жыхар раёна, у тым ліку 15 чалавек працаздольнага ўзросту. 14 чалавек памерлі па прычыне хвароб сістэмы кровазвароту, 8 – ад анкалагічных захворванняў, 5 – ад знешніх прычын смерці, 2 – ад хвароб органаў дыхання. 10 чалавек у маі-чэрвені памерлі ад старасці.
Надрукавана ў №60 ад 04.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *