9 августа — День строителя. Примите поздравления

Актуалии Экономика

Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны Шумілінскага раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас
з прафесійным святам – Днём будаўніка!

У будаўнічых арганізацыях Шуміліншчыны заўсёды працавалі і працуюць спецыялісты высокай кваліфікацыі, сапраўдныя працаўнікі, якія карыстаюцца заслужанай павагай сярод землякоў.
У гэты дзень хочацца сказаць цёплыя словы падзякі  ветэранам будаўнічага комплексу, людзям, якія сваёй працай узнаўлялі наш край пасля вайны, садзейнічалі адраджэнню і развіццю Шумілінскага раёна.
Сённяшняе пакаленне будаўнікоў уносіць значны ўклад у рашэнне важнейшых дзяржаўных праграм. Захоўваючы і памнажаючы  традыцыі сваіх папярэднікаў, укараняючы перадавыя тэхналогіі, вы забяспечваеце надзейную працу свайго прадпрыемства, актыўна ўдзельнічаеце ў рэалізацыі будаўнічых праектаў за межамі раёна. Вы – прадстаўнікі самай мірнай і стваральнай прафесіі, ваш прафесіяналізм, вопыт, адказнасць, добрасумленныя адносіны да сваёй справы з’яўляюцца гарантыяй паступовага развіцця галіны.
Моцнага здароўя вам, удачы, аптымізму, творчага натхнення і новых прафесійных дасягненняў, дастойнай зарплаты і душэўнага ўздыму!
Надрукавана ў № 61 ад 07.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *