Спорт-дайджест

Спорт, туризм

Спартакіяда сельскіх жыхароў
У мінулую суботу ў Шуміліне прайшла зімовая спартакіяда сярод сельскіх жыхароў.
На жаль у спаборніцтвах прынялі ўдзел толькі тры каманды – з “Райаграсэрвісу”, “Лаўжанскага” і “Прыдзвінскага”.  Былі вызначаны лепшыя ў стрытболе, настольным тэнісе, лыжным спорце, перацягванні каната і гіравым спорце. У агульнакамандным заліку перамогу атрымала каманда “Лаўжанскага”.

Валейбол
У Магілёве прайшоў першы тур рэспубліканскай Дзіцячай лігі па валейболе сярод хлопчыкаў 1997 года нараджэння і маладзей.
У спаборніцтвах прымаюць удзел каманды з Шуміліна, Мінска, Бешанковіч, Магілёва і Кіраўска (Магілёўская вобласць). Выхаванцы А. Я. Завадскага паказалі добрую гульню і разграмілі ўсіх сапернікаў, прычым з аднолькавым лікам – 3:0. Сапраўднымі лідарамі ў камандзе паказалі сябе Арцём Масько і Пётр Лазука.
Другі тур Дзіцячай лігі па валейболе пройдзе ў Мінску ў сакавіку.
Біятлон
10-11 лютага Віцебск прымаў удзельнікаў асабістага першынства па біятлоне ў праграме рэспубліканскай спартакіяды сярод выхаванцаў спецыялізаваных навучальных устаноў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Наш зямляк Кірыл Цюрын двойчы станавіўся сярэбраным прызёрам: у спрынце на 4 км з двума агнявымі рубяжамі і ў эстафеце ў складзе каманды Віцебскай вобласці.
Надрукавана ў №13 ад 18.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *