В августе шумилинские мальчишки и девчонки играют в волейбол

Актуалии Спорт, туризм

Дваццаць адзін  дзень валейболу
Жнівень  для школьнікаў – апошні месяц канікул. Шэсцьдзесят юных спартсменаў апошні месяц лета праводзяць у спартыўным аздараўленчым лагеры “Старт”, які працуе пры дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе.
“Асаблівасць другой змены  лагера ў тым, што  акцэнт  робіцца пераважна на спартыўную падрыхтоўку нашых выхаванцаў”, – расказвае дырэктар ДзЮСШ А. В. Асташонак. Дзеці з задавальненнем гуляюць у валейбол, з жаданнем выконваюць кожнае ўказанне трэнера, бачна, што засумавалі без любімай гульні.
Выхавальнікамі ў “Старце” працуюць трэнеры ДзЮСШ. Яны  прыводзяць свае каманды у аптымальную спартыўную форму да восеньскіх турніраў. “Па традыцыі верасень і кастрычнік вельмі насычаныя спаборніцтвамі, – дзеліцца  Аляксей Паршыкаў. –  Гэта і абласное першынство, і турнір, прысвечаны памяці  Анатоля Завадскага, што пройдзе ў нас. Плануем, што нашы хлопчыкі будуць выступаць у рэспубліканскай Дзіцяча-юнацкай спартыўнай лізе па валейболе. За 21 дзень  змены неабходна ўзнавіць гульнявыя моманты, найграць камбінацыі. Наша задача – падвесці дзяцей да адказных стартаў у аптымальнай форме”.
Штодзённа ў “Старце” адна-дзве трэніроўкі па валейболе ў спартыўнай зале ДзЮСШ і пляжным валейболе на стадыёне. Чакаюць юных спартсменаў таварыскія гульні з камандамі з Бешанковічаў, Віцебска і Наваполацка. Прычым, гуляць будуць як дома, так і ў гасцях.
Зразумела, для адпачываючых дзяцей будзе ладзіцца багата спартыўна-забаўляльных і культурных мерапрыемстваў – сумаваць у “Старце” няма часу.
*  *  *
На мінулым тыдні завяршыла работу другая змена валанцёрскага лагера “Альтаір”, створанага пры райкаме ГА БРСМ пры падтрымцы ФСК “Здароўе”. На другой змене адпачывалі 30 падлеткаў, якія стаяць на ўліку на розных відах кантролю. Адпачываючыя хадзілі на возера і ў трэнажорную залу ФСК “Здароўе”, з’ездзілі ў Горкі да Вялікага каменю.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 62 ад 11.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *