Шумилинский район приветствует своих тысячников

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

У раёне ёсць тысячнікі
У суботу, 15 жніўня, у раёне “нарадзіліся” адразу два тысячныя экіпажы. У гэты дзень з розніцай у дзве гадзіны тысячу тон зерня намалацілі экіпажы ў складзе Мікалая Карнілава  і Віталя Слямнёва з ААТ “Прыазёрны мір”, а таксама Сяргея Гоманава і Васіля Маліноўскага з УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”.
Павіншаваць лідараў жніва на поле прыехалі в. а.  старшыні райвыканкама начальнік райсельгасхарчу В. Ц. Мянькоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. В. Аляксеенка, кіраўнікі і аграномы гаспадарак.  Ад райкама прафсаюза экіпажам тысячнікаў былі ўручаны падзячныя лісты і грашовыя прэміі.
У нядзелю, 15 жніўня, у раёне стаў вядомы яшчэ адзін тысячнік – малады камбайнер Мікалай Жыгуноў з ААТ “Прыазёрны мір”.
Дарэчы, да першага тысячніка па перавозцы Віктара Пляшкова з ААТ “Прыдзвінскі” на мінулым тыдні далучыліся Аляксандр Новік з КУСГП “Мішневічы”, Андрэй Кахаеў з ААТ “Лаўжанскае” і Дзмітрый Буржынскі з “Шумілінскага райаграсэрвісу”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 64 ад 18.08.2015 г.



1 комментарий по теме “Шумилинский район приветствует своих тысячников

  1. молодцы. отдельное спасибо за такой урожай в приозерном мире Савицкому Ю. А.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *