Тысячников в Шумилинском районе стало больше!

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Так трымаць, тысячнікі!

Сярод маладзёжных экіпажаў, які працуюць на ўборцы зерневых, у перадавіках малады камбайнер ААТ “Прыазёрны мір” Мікалай Жыгуноў.

У мінулую нядзелю на ягоным рахунку трэці раз у жыцці была тысяча тон зерня. Павіншаваць перадавіка на поле прыехалі старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў В. В. Юхнавец, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. В. Аляксеенка, першы сакратар райкама ГА БРСМ Аляксандр Хмарын.
А. В. Аляксеенка ўручыў Мікалаю Жыгунову падзячны ліст і грашовую прэмію. Удзячныя лісты малады камбайнер атрымаў ад раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў і ад райкама ГА БРСМ.
“Дзякуй за работу, так трымаць, Мікалай! Мы ганарымся табой”, – сказаў В. В. Юхнавец, паціскаючы руку знаёмаму механізатару. Нагадаем, што Васіль Васільевіч амаль дзесяць гадоў узначальваў “Прыазёрны мір” і добра ведае працавітасць Мікалая.
“У мяне былі добрыя настаўнікі, – усміхаецца малады камбайнер. – Гэта і старэйшыя механізатары, і вы, Васіль Васільевіч. Дзякуй, што навучылі любіць зямлю, беражліва адносіцца да тэхнікі і як след на ёй працаваць”.
У сераду вечарам, 19 жніўня, у раёне сталі вядомы яшчэ два экіпажы камбайнераў-тысячнікаў з «Шумілінскага райаграсэрвісу». Тысячу тон зерня намалацілі Яўген Броўкін і Мікалай Баранаў, Міхаіл Кахтэнка з сынам Мікалаем.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 65 ад 21.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *