В Шумилинском районе 7 экипажей комбайнеров-тысячников

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

У нашым раёне сем экіпажаў  камбайнераў-тысячнікаў.

Да экіпажаў Мікалая Карнілава і Віталя Слямнёва, Мікалая Жыгунова з ААТ “Прыазёрны мір”,  Сяргея Гоманава і Васіля Маліноўскага, Яўгена Броўкіна і Мікалая Баранава, Міхаіла і Мікалая Кахтэнкаў з УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” учора, 27 жніўня,  далучыліся Аляксандр Скрыпкін  з ААТ “Лаўжанскае” і Дзмітрый Бязрукаў з ААТ “Прыдзвінскі”.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. В. Аляксеенка павіншаваў лідараў з тысячнымі намалотамі, уручыў грашовую прэмію, пажадаў далейшых поспехаў у рабоце.
На гэтым тыдні ў раёне да тысячнікаў-вадзіцеляў дадаліся Юрый Кавалеўскі з “Прыдзвінскага”, Сяргей і Мікалай Шармухі з “Прыазёрнага міру”, Сяргей Волкаў з “АграБаравінкі” і Аляксандр Лабейка з “Ульскага”. Віншуем!
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 67 ад 28.08.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *