В Шумилино на «Витконпродукте» 62 человека создали первичную профсоюзную организацию

Общество Экономика

Пярвічка – на кожным прадпрыемстве
У гэтым годзе на 7-ым з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Прэзідэнт краіны А. Р. Лукашэнка паставіў задачу ва ўсіх калектывах (незалежна ад формы ўласнасці) стварыць пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі. Вядзецца гэтая работа і ў нашым раёне.
У прыватнасці, тыдзень таму старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. В. Аляксеенка правёў сход па стварэнні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ў калектыве работнікаў цэху па вырошчванні птушак ЗТАА “Вітконпрадукт”, што знаходзіцца ў аграгарадку Слабада. Напярэдадні Аляксандр Віктаравіч пагутарыў з кіраўніком аграпрамысловага холдынгу “Славянскі Велес” У. П. Некрашэвічам,  правёў вялікую тлумачальную работу сярод людзей, бо прафсаюзная пярвічка для калектыву цэха – гэта справа новая. Але патрэбная, пераканаў усіх А. В. Аляксеенка. “Мэта прафсаюза – абараняць законныя інтарэсы працоўнага, стаяць на варце яго сацыяльна-эканамічных правоў, – адзначыў Аляксандр Віктаравіч. Да таго ж, прафсаюз стварае для свайго калектыву нямала льгот. Членам прафсаюза можна адпачыць у санаторыях са скідкай 25% ад кошту пуцёўкі”.
Трэба адзначыць, калектыў цэха дружна падтрымаў прафсаюзнага лідара. У гэты дзень людзі актыўна пісалі заявы на ўступленне ў  прафсаюз. І пярвічка, у якую ўвайшлі 62 чалавекі, была створана. Старшынёй прафсаюзнай арганізацыі была абрана тэхнолаг цэха Аліна Кашнікава.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 68 ад 01.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *