В «АгроБоровинке» убирают яровой рапс

Сельское хозяйство Экономика

З зерневых палеткаў – на рапс
На мінулым тыдні  механізатары ААТ “АграБаравінка” заканчвалі абмалот зерневых, было ўбрана 97% да патрэбнага.
“У гэтым годзе азімыя зерневыя больш ураджайныя, – расказала начальнік участка гаспадаркі А. В. Міраненка. – Вядома, мы не можам спаборнічаць з паўднёвымі раёнамі, дзе атрымалі па 50 цэнтнераў з гектара. Але ж мы рады і 28-30 ц/га. Намалацілі больш за 900 тон азімай пшаніцы, большую частку яе здалі на дзяржзаказ”.
На жніве ў “АграБаравінцы” працуе пяць камбайнаў. Аляксандра Васільеўна хваліла сямейны экіпаж Калдуновых – Кірыла і Сяргея Мікалаевіча, экіпажы Віталя Сімакова і Валерыя Масько (на здымку), Дзмітрыя Талдыкіна і Паўла Яцэвіча. “Ды і ўсе іншыя стараюцца, бо калі ж механізатару спадзявацца на добры заробак, як не на жніве, – кажа А. В. Міраненка.  – Камбайнераў мы не падганяем. Яны самі  разлічваюць свае сілы і тэмпы. Лічым, што ўсё ж галоўнае на жніве не столькі хуткасць, колькі якасць”.  Механізатары, якія працавалі на язвінскіх палетках, пацвердзілі, што кіраўніцтва гаспадаркі правярае якасць работ.
Паралельна з уборкай зерневых і зернебабовых у “АграБаравінцы” прыступілі да ўборкі яравога рапсу. Усяго гэтай культуры пасеяна  140 гектараў. У канцы мінулага тыдня было ўбрана 20% да патрэбнага, ураджайнасць складае 11,9 ц/га.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 68 ад 01.09.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *