Дарагія вучні і студэнты, настаўнікі і выхавальнікі, бацькі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з Днём ведаў!
Гэтае светлае і добрае свята з радасцю чакаюць і першакласнікі, якія ўпершыню пераступяць школьны парог, і выпускнікі, і ўсе школьнікі, і дарослыя, якія з цеплынёй успамінаюць у гэты дзень сваіх настаўнікаў.
Развіццё адукацыі ў нашай краіне з’яўляецца прыярытэтнай дзяржаўнай задачай. У нашым раёне вядзецца пастаянная работа па паляпшэнні матэрыяльнай базы школ і садоў, павышэнні кваліфікацыі педагогаў, стварэнні ўмоў для атрымання якаснай адукацыі.
Дарагія сябры! Напярэдадні новага навучальнага года ад душы жадаем вам добрага здароўя, творчых поспехаў і цудоўнага настрою.
Няхай лёгка скараюцца самыя высокія вяршыні ведаў, а смелыя задумы знаходзяць увасабленне! Шчасця, удачы і дабрабыту!
Надрукавана ў № 68 ад 01.09.2015 г.