Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Прыватызацыя і абавязацельствы
Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў выкананне даручэння Кіраўніка краіны праведзены кантрольныя мерапрыемствы па пытанні эфектыўнасці работы прыватызаваных прадпрыемстваў, што знаходзяцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, і выканання інвестарамі абавязацельстваў, якія з’яўляліся ўмовай іх прыватызацыі.
У цэлым вынікі праверак сведчаць пра эфектыўнасць работы большасці прададзеных прадпрыемстваў. На іх базе ажыццяўляецца гаспадарчая дзейнасць, захаваны (створаны) працоўныя месцы, фінансавыя вынікі станоўчыя.
Разам з тым у Расонскім раёне ўстаноўлены факт невыканання новым уласнікам умовы продажу прадпрыемства як маёмаснага комплексу стратнай дзяржаўнай арганізацыі – КУВП “Расонскі камбінат прамысловых тавараў” у часці стварэння да канца 2012 года 30 працоўных месцаў (на 1 жніўня на прадпрыемстве працуе 15 чалавек).
У сувязі з непрыняццем Віцебскім райвыканкамам прадугледжаных заканадаўствам мер рэагавання дапушчана няпоўнае і несвоечасовае паступленне ў бюджэт сродкаў ад продажу прадпрыемства як маёмаснага комплексу стратнай сельгасарганізацыі – КУСГП “Падбярэззе” Віцебскага раёна.
Так, устаноўлены заканадаўствам тэрмін аплаты перавышаны больш чым на 5 год, на 4 жніўня 2015 года запазычанасць пакупніка за прададзенае прадпрыемства склала 191,9 млн. руб. Толькі пасля ўмяшальніцтва КДК Віцебскі райвыканкам для дасудовага ўрэгулявання спрэчкі накіраваў прэтэнзію аб спагнанні сумы доўгу.
У Гарадоцкім раёне выяўлена неэфектыўнае выкарыстанне зямельных участкаў, прадастаўленых новаму ўласніку прададзенага ў 2005 годзе прадпрыемства як маёмаснага комплексу стратнай сельгасарганізацыі КУСГП “Іванаўка”.
У выніку прынятых па прапанове КДК Віцебскай вобласці мер па стану на 4 жніўня за дапушчаныя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 4 кіруючыя асобы Расонскага і Віцебскага райвыканкамаў, разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адказнасці вінаватых асоб у Гарадоцкім раёне. Па выяўленых фактах правапарушэнняў даручана ўпаўнаважаным органам пачаць адміністрацыйныя працэсы. У часці парушэнняў і недахопаў, выяўленых у Гарадоцкім раёне, ініцыявана накіраванне адпаведных матэрыялаў у праваахоўныя органы.
У выніку маніторынгу па дадзенаму пытанню праінфармаваны Віцебскі аблвыканкам з тым, каб былі прыняты меры па ўхіленні выяўленых парушэнняў і недапушчаны ў далейшым на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
Выніковая інфармацыя з прапановамі, у тым ліку па ўдасканаленні дзеючага заканадаўства, накіравана ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 72 ад 15. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *