Под охраной — правопорядок в Шумилинском районе

Общество

Добра калі разумеюць
На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне савета грамадскага пункту аховы правапарадку ў г. п. Шуміліна. На савет звычайна запрашаюць парушальнікаў грамадскага правапарадку, асоб, якіх прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці, іншых парушальнікаў.
Добра, калі чалавеку, які запрошаны па пасяджэнне, сорамна. Гэта значыць, ён разумее ганебнасць сваіх паводзінаў і ёсць верагоднасць, што парушаць больш не будзе. Як напрыклад, адзін з выкліканых на савет, які сам выказаў жаданне закадзіравацца ад алкагалізму, бо адчувае набліжэнне той мяжы, пасля якой працэс набудзе незваротны характар, і ён згубіць работу, сям’ю.
Але часцей за ўсё на савет выклікаюцца асобы, так сказаць, “штатныя”, якія рэгулярна трапляюць у поле зроку праваахоўных органаў. З такімі вядзецца жорсткая размова пра тое, што тры падобныя выпадкі – і яны трапяць у ЛПП. Дарэчы, на кантроль бярэцца іх працаўладкаванне, бо звычайна яны нідзе не працуюць, а “шукаюць прыгоды” на сваю галаву.
Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, які вёў пасяджэнне савета, шырокі склад гэтага грамадскага фарміравання і павінен забяспечыць прафілактычную работу па ўсіх напрамках, каб дапамагчы, а калі трэба, то і прымусіць правапарушальнікаў да законапаслухмяных паводзін.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў № 74 ад 22. 09. 2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *