И вновь про дрова… по фиксированной, льготной и свободной ценах

Актуалии Общество

Пра дровы і брыкет
Па набыццю паліва тлумачэнні дае праз раённую газету дырэктар шумілінскага філіяла АУП “Віцебскаблпаліў” У. М. Кійко. Райпаліўзбыт рэалізуе дровы і брыкет для жыхароў раёна, у якіх няма газавага ацяплення. Завозіцца паліва транспартам філіяла або самавывазам, а для жыхароў аддаленых ад Шуміліна вёсак — транспартам мясцовых лясніцтваў. Пры дастаўцы дроў транспартам лясніцтва аплата робіцца райпаліўзбыту праз мясцовыя аддзяленні “Беларусбанка”, а за паслугі па дастаўцы — у тое лясніцтва, якое выдзяляла транспарт.
Паліва адпускаецца па фіксаванай, льготнай і свабоднай цэнах.   Падставай для аплаты па фіксаванай цане можа служыць для жыхароў Шуміліна пісьмовая заява і даведка  з месца жыхарства, пашпарт; для сельскіх жыхароў — пісьмовая заява, даведка з сельсавета аб рэгістрацыі або пашпарт пры асабістым звароце. Даведка дзейнічае на працягу месяца.
Падставай для аплаты па льготнай цане для жыхароў Шуміліна лічацца, акрамя пісьмовай заявы і даведкі з месца жыхарства, дакумент на льготы, працоўныя кніжкі тых, хто пражывае з імі (можна копіі). Льготы распаўсюджваюцца толькі на кошт паліва, усе ж паслугі — па распілоўцы, колцы, пагрузцы і дастаўцы аплачваюцца поўнасцю. Льготная катэгорыя спажыўцоў абслугоўваецца па-за чаргой.
Па свабоднай цане паліва  адпускаецца ўсім жадаючым па пісьмовай заяве.
Запісацца на чаргу, атрымаць падрабязную інфармацыю аб   парадку набыцця паліва можна па тэлефонах: 4-10-93 і 4-15-93.
Нормы водпуску паліва па фіксаванай і льготнай цэнах (адзін від паліва, на выбар):
торфабрыкет — 4,5 тоны на адно домаўладанне ў год (падстава: пастанова Савета Міністраў РБ № 156 ад 11.02.2005 г.);
кавалкавы торф — 4,5 тоны на адно домаўладанне ў год;
дровы — 5 кубаметраў на адно домаўладанне ў год (падстава: рашэнне Шумілінскага райвыканкама  № 837 ад 20.12.2010 г.)
Падрыхтаваў Мікалай МАРОЗ.
Фіксаваная цана на паліва:
1 тона торфабрыкету — 85000 рублёў,
1 тона кавалкавага торфу — 40000 рублёў,
1 кубічны метр дроў — 30000 рублёў.
(падстава: рашэнне Віцебскага аблвыканкама № 43 ад 28.01.2011 г.)
Льготная цана на паліва:
1 тона торфабрыкету — 42500 рублёў,
1 тона кавалкавага торфу — 20000 рублёў,
1 кубічны метр дроў — 15000 рублёў.
(падстава: Закон РБ № 239-3 ад 14.06.2007 г.)
Паліва звыш нормы адпускаецца па свабодных цэнах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *