Олег Далимаев и новиковский метод ведения дел

Актуалии Образование Экономика

Па-навікоўску
Дырэктар Навікоўскай базавай школы А. П. Далімаеў упэўнены, што правільна арганізаваная гаспадарчая дзейнасць мае як мінімум два накірункі. З аднаго боку, гэта дазваляе школе мець свае сродкі і быць хаця б часткова фінансава незалежнай. З другога боку, сельскагаспадарчая дзейнасць і размеркаванне заробленага ўласнай працай фарміруюць у вучняў пачуццё дачынення да школьнага жыцця, паняцці беражлівасці і добрасумленнасці, уяўленне пра тое, што для таго, каб нешта патраціць, найперш трэба гэта зарабіць.
На зямельным надзеле ў 3,25 гектара школа вырошчвае бульбу, капусту, іншую гародніну. Яны поўнасцю забяспечваюць свае патрэбы для харчавання дзяцей – уся вырашчаная прадукцыя трапляе ў школьную сталовую. Бясплатна. Гэта дазваляе зрабіць значна больш таннымі школьныя абеды, папоўніць іх на бюджэтную датацыю мясам, сокамі, іншай карыснай і смачнай ежай.
На продаж школа ў асноўным вырошчвае бульбу і капусту. Даход ад рэалізацыі гародніны складае ад 9 да 16 мільёнаў. За мінулы год, напрыклад, школа зарабіла больш за 14 мільёнаў. Тое, што вырашчана сёлета, дазволіць выйсці на суму ў 15-17 мільёнаў рублёў, прыкідвае дырэктар.
Адносная фінансавая незалежнасць дае школе магчымасць не збіраць грошы з бацькоў на гаспадарчыя і вучэбныя патрэбы школы, заўжды мець  пад рукой чысцячыя і мыйныя сродкі, аднаўляць спартыўны інвентар, купляць абсталяванне для абслугоўвання прышкольнай тэрыторыі, фінансава падтрымліваць школьныя святы, напаўняць у Новы год мех Дзеда Мароза падарункамі.
Як і на што траціць заробленыя грошы, заўжды вырашае савет школы, у які ўваходзяць у тым ліку і старшакласнікі. У той жа час, Алег Пятровіч упэўнены, што фінансава-гаспадарчая дзейнасць – гэта не самамэта для школы. Мэта можа быць толькі адна – падрыхтоўка ўсебакова развітых, маральна здаровых выпускнікоў, будучых актыўных грамадзян сваёй краіны. І кожная школа, як непаўторны ўнікальны калектыў, сама вырашае, ці трэба ёй зарабляць, і як гэта рабіць. “Мы свой выбар зрабілі, і на мой погляд, ён прыносіць добрыя вынікі”, – гаворыць дырэктар.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 76 ад 29.09.2015 г.



1 комментарий по теме “Олег Далимаев и новиковский метод ведения дел

  1. Судя по имеющимся документам первым учителем Новиковского народного  училища был в 1905-м году Максим Васильевич Вустин, окончивший Псковскую учительскую семинарию. Т.е Новиковской школе как минимум 110 лет, приличный юбилей. Здание новое, а вот деревянная хозпостройка — это по видимому сохранившаяся пристройка к церкви, где размещалась церковно-приходская школа, упоминаемая с 1908го года.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *