За сезон гриппом можно заболеть трижды

Здоровье Общество

Самы час прайсці вакцынацыю
Грып – адна з інфекцый, якая выклікае эпідэміі. За сезон на грып можна захварэць тройчы. Таму да прафілактыкі захворвання не трэба адносіцца легкадумна. Самы эфектыўны сродак супраць грыпу – вакцынацыя.
Прыхільнікі вакцынацыі ўпэўнены, што без яе ад вірусаў складана будзе адбіцца, а праціўнікі даказваюць яе згубнае ўздзеянне  на здароўе.
Захварэць ад прышчэпкі немагчыма. Па статыстыцы, прышчэпка звычайна не дзейнічае толькі на нязначны працэнт людзей, якія прайшлі вакцынацыю. Адны з іх могуць захварэць ад новага віруса, якога няма ў вакцыне. Іншыя – таму, што падхапілі інфекцыю, калі яшчэ не паспеў сфарміравацца “прышчэпачны імунітэт”.  Лёгкае  недамаганне пасля вакцынацыі  сведчыць аб яе паспяховасці: у арганізме адбываецца рэакцыя на ўведзенае рэчыва, ствараецца імунітэт ад вірусаў грыпу.
Калі ж чалавек усё-такі захварэў (а такое здараецца), грып ён перанясе без ускладненняў, ад якіх пакутуюць ныркі, сэрца, галаўны мозг, вочы і іншыя органы. Вакцынацыя скарачае колькасць выпадкаў шпіталізацыі з-за пнеўманіі і зніжае рызыку абвастрэння хранічных захворванняў.
У нашай паліклініцы, ва ўсіх урачэбных амбулаторыях, на ФАПах праводзіцца вакцынацыя супраць грыпу. Усе жадаючыя могуць зрабіць прышчэпку платна.
Бясплатна прышчэпліваюцца цяжарныя жанчыны, дзеці малодшага ўзросту, пацыенты з хранічнай паталогіяй органаў дыхання, эндакрыннай і сардэчна-сусадзістай сістэмы, а таксама людзі старэй за 65 год.
Прыходзьце на прышчэпку і будзьце здаровымі!
Алена ВІЕРУ, загадчыца паліклінікі Шумілінскай ЦРБ
Ірына ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг ЦРБ.
Надрукавана ў №77 ад 02.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *