Шумилинские волейболисты будут защищать честь Витебской области на республиканской спартакиаде

Актуалии Спорт, туризм

Зам. начальника отдела образования спорта и туризма райисполкома Андрей Мазанков награждает лучшего игрока команды Антона Сушинского

Выйшлі на рэспубліку
4-7 кастрычніка ў Віцебску праходзіла абласная спартакіяда па валейболе сярод юнакоў 2001-2002 г. н. Каманда Шумілінскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы  пад кіраўніцтвам трэнера Аляксея Паршыкава перамагла валейбалістаў з Віцебска, Паставаў, Наваполацка, Оршы і Верхнядзвінска, заняўшы ў выніку першае месца.
Гонар Шуміліншчыны абаранялі А. Сушынскі, У. Догель, А. Паграбняк, В. Воранаў, М. Лабоўкін, М. Дарожкін, М. Сяргееў, Д. Сафонаў і А. Лабачоў. Лепшым іграком каманды прызнаны Антон Сушынскі.
Цяпер валейбалісты з Шуміліна будуць абараняць гонар Віцебскай вобласці на рэспубліканскай спартакіядзе, якая пройдзе 19-24 кастрычніка ў Віцебску.
Генадзь САДОХІН, намеснік дырэктара ДзЮСШ.
Надрукавана ў №81 ад 16.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *