Сиротинская библиотека и ёе 250 читателей

Духоўнае Культура

Кнігі і часопісы – для кожнага чытача
Сіроцінская сельская бібліятэка – культурны цэнтр вёскі. Тут 250 чытачоў запісаны ў бібліятэку, прыходзяць сюды за кнігамі, часопісамі і газетамі.

Многія цікавяцца звесткамі пра гісторыю Сіроціна і блізляжачых вёсак. А іх на працягу многіх гадоў збірала былы бібліятэкар Рыпіння Анікееўна Лапавухава.
Вясковы бібліятэкар Алена Апанасаўна Рэпіцкая (на здымку) стараецца задаволіць інтарэсы кожнага чытача. Калі сярод тых 4759 кніг патрабавальныя чытачы не знаходзяць патрэбнай, можна звярнуцца і ў камерцыйны фонд, які пастаянна абнаўляецца, заказаць кнігі ў раённай бібліятэцы.
А. А. Рэпіцкая назвала сваіх пастаянных чытачоў: Н. М. Карпушка, Л. С. Сільчанка, В. Д. Корсак і іншых. Ды і сама Алена Апанасаўна прачытвае кожную кнігу, што прывозяць у бібліятэку.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў № 85 ад 30.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *