Презентация книги «Шумилинщина православная» прошла в Туристическом информационном центре Шумилинского района

Духоўнае Край шумілінскі Культура

Адбылася прэзентацыя кнігі

У Турыстычным інфармацыйным цэнтры Шумілінскага раёна адбылася прэзентацыя кнігі “Шуміліншчына праваслаўная”.

Гэта другое, дапоўненае, выданне кнігі. Першае выданне актыўна разышлося сярод прыхаджан шумілінскіх храмаў, краязнаўцаў, аматараў гісторыі, па бібліятэках раёна. Кіраўнік духоўнага праваслаўнага цэнтра Вячаслаў Ільін расказаў, што для работы над кнігай прыйшлося шмат працаваць у абласным архіве, вывучаць дакументы па гісторыі праваслаўнай царквы. Для другога выдання твор быў дапоўнены дадатковай інфармацыяй, у прыватнасці, пра новыя шумілінскія храмы.

Кніга ўтрымлівае матэрыялы па гісторыі праваслаўнай царквы на шумілінскай зямлі, гісторыі праваслаўных храмаў, што былі ў мінулым і ёсць цяпер на тэрыторыі раёна. Некалькі артыкулаў прысвечана царкоўным дзеячам, святарам, якія служылі ў храмах Шуміліншчыны, у тым ліку святым Рускай праваслаўнай царквы Мікалаю Віцебскаму (Акаловічу), які нарадзіўся ў в. Ужляціна, і Афанасію Прыхабскаму (Кіслову), які некаторы час служыў на Шуміліншчыне.

Шумілінскі благачынны протаіерэй Фёдар Пучынскі нагадаў пра перыяд заняпаду і ганенняў на царкву і крокі па адраджэнні духоўных каранёў, праваслаўнай веры і храмаў. Звяртаючыся да школьнікаў і маладых людзей, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, ён заклікаў больш актыўна наведваць храмы і вывучаць духоўную культуру.

Дырэктар турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Ірына Кулікава расказала пра экскурсійны маршрут па храмах і святых месцах раёна, а таксама па дзялілася планамі па арганізацыі паездак па рэлігійных цэнтрах Беларусі.

Пасля прэзентацыі благачынны правёў асвяшчэнне цэнтра.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *