Не оставляйте барсетку в машине — советует начальник Шумилинского РОВД Александр Дмитренко

Актуалии

Не пакідайце барсеткі ў аўтамабілях
Адным з самых распаўсюджаных злачынстваў з’яўляецца крадзеж з аўтамабіля. Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь не выдзяляе гэтыя крадзяжы па прыкметах у асобную катэгорыю, аднак доля злачынстваў, звязаных з крадзяжамі з аўтамабіляў, у Віцебскай вобласці складае  каля 6%. Штомесячна 20-30 уладальнікаў аўто пазбаўляюцца сваёй маёмасці, пакінутай у салоне.
Як правіла, грошы, дакументы, мабільны тэлефон вадзіцелі кладуць у барсеткі. І яны прыцягваюць увагу злодзеяў. Як паказвае практыка, найбольш частымі месцамі здзяйснення злачынстваў становяцца запраўкі, гандлёвыя цэнтры. Прычым, у апошніх колькасць крадзяжоў асабліва ўзрастае ў вячэрні час і напярэдадні святаў. Менавіта ў гэты перыяд чалавек губляе ўвагу і часта пакідае без нагляду свае рэчы. Праўда, дзякуючы відэаназіранню, апошнім часам “працаваць” злодзеям стала больш складана.  Многія нячыстыя на руку грамадзяне шукаюць іншыя шляхі заробку.
Амаль штодзённа ў міліцэйскіх зводках з’яўляецца інфармацыя пра крадзяжы мужчынскіх сумачак з незамкнутых грузавых і легкавых аўтамабіляў. У большасці выпадкаў крадзяжы адбываюцца на стаянках у дварах або каля офісаў. Злодзеі могуць загадзя ацэньваць сітуацыю і рыхтавацца да злачынства, а часам усё адбываецца спантанна. Прычым, самі вадзіцелі, якія забываюць замкнуць дзверцы аўто, дапамагаюць злодзеям. Так, нядаўна ў Оршы з незачыненай машыны была ўкрадзена барсетка, у якой знаходзілася 9 мільёнаў беларускіх рублёў, 18,8 тысячы расійскіх рублёў, 102 долары ЗША. У такой жа сітуацыі апынуўся і жыхар абласнога цэнтра, у якога з салона ўкралі 10 мільёнаў рублёў.
Супрацоўнікі міліцыі рэкамендуюць жыхарам нашага раёна быць уважлівымі да захаванасці сваёй маёмасці. Не варта пакідаць барсеткі з грашыма і дакументамі, пакеты з каштоўнымі рэчамі ў салоне аўтамабіляў. Не забывайце замыкаць дзверы салона і багажніка нават калі пакідаеце аўтамабіль на непрацяглы час. Захаванне гэтых нескладаных правілаў дазволіць вам знізіць рызыку крадзяжоў.
Аляксандр ДЗМІТРЭНКА,  начальнік РАУС.
Надрукавана ў № 86 ад 03.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *