Председатель Витебского областного Совета депутатов Александр Атясов провёл приём граждан в Шумилинском районе

Актуалии Общество Президент

Работа ў дэпутата такая
22 чэрвеня старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ягоравіч Ацясаў правёў сустрэчу з працоўным калектывам  ДРБУ-204, а таксама прыём грамадзян і “прамую лінію” у зале пасяджэнняў райвыканкама.
Аляксандр Ягоравіч падкрэсліў, што Прэзідэнт краіны нацэльвае прадстаўнікоў улады ісці ў працоўныя калектывы, размаўляць з людзьмі, тлумачыць ім эканамічную сітуацыю, што склалася ў краіне, вывучаць праблемы на месцах.
Менавіта аб гэтым і ішла размова ў працоўным калектыве дарожнікаў. Старшыня абласнога Савета выказаў перакананне, што якія б цяжкасці ні былі на шляху, дзяржава не адступіцца ад сацыяльнай накіраванасці сваёй палітыкі: медыцына і школы будуць забяспечаны ўсім неабходным, транспартная, дарожная, жыллёва-камунальная і іншыя неабходныя для жыцця сферы змогуць і надалей разлічваць на дзяржаўную падтрымку. Як, урэшце, і кожны канкрэтны чалавек, які звярнуўся да ўлады за дапамогай, калі, вядома, такі зварот абгрунтаваны, бо дзяржава не мае намеру заахвочваць утрыманцаў, і кожны чалавек найперш сам павінен клапаціцца пра ўласны дабрабыт.
Так, калі, напрыклад, звярнулася да дэпутата малаказдатчыца з Ляжнёў, Аляксандр Ягоравіч лічыць сваім абавязкам разабрацца ў сітуацыі, падключае райсельгасхарч, каб наладзіць працэс кантролю за тлустасцю малака і ў людзей не ўзнікала б ніякіх пытанняў. Так і па рамонту дарогі да вёскі Лабейкі Мікалаёўскага сельсавета, і па падключэнню жыхароў Сіроціна да інтэрактыўнага тэлебачання, і па іншых пытаннях. Работа ў дэпутата такая — жыць інтарэсамі людзей.
Аліна ПЯТРОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *