Шумилино пожелало своим призывникам счастливой службы

Актуалии Молодёжь

Атрымалі першы салдацкі дакумент

30 кастрычніка ў Шуміліне прайшоў Дзень прызыўніка. Словы ў дарогу перад пачаткам службы  ва Узброеных Сілах Беларусі атрымалі каля сарака хлопцаў. Усе яны, заўважыў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна Бешанковіцкага аб’яднанага ваеннага камісарыята А. М. Собін, будуць служыць у розных воінскіх часцях Віцебскай вобласці.
“Наступіў ваш час прыняць пост: для вас пачынаецца новы жыццёвы этап – этап сталення, час прыняцця рашэнняў і адказнасці за лёс краіны”, – настройвала хлопцаў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая.
“Я з вялікай павагай стаўлюся да вас, бо сваім учынкам вы дэманструеце тую сілу волі, якая вызначае духоўны стан любой асобы, – сказаў іерэй Вадзім Яско прызыўнікам. – Заўжды можна ад нечага адмовіцца, схавацца за нечай спінай, але менавіта дух вызначае тое, як да нас будуць ставіцца акружаючыя, як нас будуць успрымаць людзі, якіх мы любім і паважаем. Вашым учынкам, тым, што вы ідзяце абараняць Айчыну, вы ўжо дэманструеце моц свайго духу. А фізічную моц выхавае армія.”
Ад імя ўсіх салдацкіх маці выступіла В. М. Касцюк. Ва ўрачыстай абстаноўцы хлопцы атрымалі свой першы салдацкі дакумент – павестку аб прызыве на тэрміновую ваенную службу. У добры шлях!
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 86 ад 03.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *