13 пытанняў Аляксандру Саладуху

Актуалии Культура

13 пытанняў Аляксандру Саладуху
12 лістапада на сцэне Шумілінскага раённага цэнтра культуры з сольным канцэртам “Вернае сэрца” выступае Аляксандр Саладуха. Канцэрт складаецца з двух аддзяленняў. У першым прагучаць 10 трэкаў – творчы здабытак за 2012-2013 гады, у другім – залатыя хіты, сабраныя спеваком за 28 год сцэнічнага жыцця. У перапынку паміж аддзяленнямі выступяць сыны спевака – Аляксандр і Антон (група “Элемент”). Пасля канцэрта жадаючыя змогуць набыць дыскі з песнямі Аляксандра Саладухі, узяць у яго аўтографы і нават сфатаграфавацца са спеваком.
Напярэдадні гэтай культурнай падзеі Аляксандр Саладуха знайшоў час, каб пагаварыць пра сваю творчасць і жыццё наогул.
1. Што прымушае Вас ў чарговы раз адпраўляцца ў тур па гарадах і гарадках Беларусі: бясконцая любоў да гледача з глыбінкі, жаданне нагадаць пра сябе, неабходнасць зарабляць?
– Усё разам. І гэта маё жыццё. У 2017 годзе, калі дасць Бог, я адзначу 30-годдзе свайго творчага жыцця. За гэты час я аб’ездзіў Беларусь, як кажуць, уздоўж і ўпоперак. У 1997 годзе да 10-годдзя сваёй творчасці з канцэртнай праграмай “Здравствуй, чужая милая” я адправіўся ў свой першы тур па Беларусі. Праехаў 100 гарадоў, пасля чаго вырашыў, што тут мне больш няма чаго рабіць і накіраваўся ў Расію. Але лёс вярнуў мяне на радзіму. У 2001-2002 годзе з канцэртнай праграмай “Каліна” я паехаў у другі тур па Беларусі. Праехаў 120 гарадоў, пасля накіраваўся пакараць Украіну. Але воляй лёсу я зноў вярнуўся дадому. І як паказала жыццё, не дарэмна, бо маё шчасце – тут, дома. У 2004 годзе я сустрэўся са сваёй Наталляй, якая стала маёй трэцяй жонкай. Праз два гады мы разам адкрылі ІП, і 20 кастрычніка 2006 года я адправіўся ў трэці тур па Беларусі, прысвечаны 20-годдзю маёй творчасці. Праехаў 611 гарадоў, змянілася шэсць праграм, а мне ёсць што рабіць тут! За плячыма ўжо 10 альбомаў, 15 відэакліпаў, 3 відэафільмы. І зараз Расія ўжо сама запрашае мяне. Вось толькі што вярнуўся з Масквы, дзе па запрашэнні вядучага папулярнага канала Аляксандра Гардона прымаў удзел у чарговым выпуску праекта “Мужчынскае/жаночае”. Дарэчы, у гэтую пятніцу 4 лістапада вы можаце ўбачыць перадачу на канале АНТ.
2. Колькі чалавек зараз у вашым калектыве?
–  Сем чалавек. Разам са мной працуюць мае сыны-двайняты Аляксандр і Антон і чатыры чалавекі тэхнічнага персаналу. Такі мінімальны склад творчай групы абумоўлены і патрабаваннем абмежавання расходаў, і тым, што зараз у мяне новы аўтобус “Мэрсэдэс-Бэнц” з меншай колькасцю пасадачных месцаў, затое больш эканомны ў спажыванні паліва.
3. Вы спачатку спявак, а потым шоўмэн ці наадварот?
– Я чалавек, спявак, шоўмэн, бацька. І ўсе гэтыя іпастасі ці пасады, назавіце, як хочаце, у першую чаргу. Усе на першым месцы.
4. Аляксандр Антонавіч, Ваша пяцёрка лепшых эстрадных спевакоў Беларусі?
– 1 месца, бясспрэчна, за Уладзімірам Мулявіным. 2 месца –  дуэт Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай. 3 месца – Анатоль Ярмоленка. 4 месца – Іна Афанасьева. Ну, і 5 месца – Аляксандр Саладуха (смяецца).
5.  Акрамя канцэртных праграм Вы выступаеце на прыватных юбілеях і вечарынах. За якія грошы Аляксандр Саладуха змог бы спець на вяселлі ў Шуміліне, напрыклад, “Вінаград”?
– Нічога дзіўнага тут няма. Я спяваю для людзей, дару ім радасць, зарабляю гэтым на жыццё. Я добра зарабляю, змог пабудаваць сабе дом пад Мінскам, магу адпачываць з сям’ёй у любой кропцы свету. Але ў мяне няма цвёрдай таксы. З кожным кліентам я працую па схеме дамоўленасці, цікаўлюся, колькі мне гатовы заплаціць, знаходзім паразуменне. У дзіцячым доме, напрыклад, я магу выступіць бясплатна. А калі мяне запрашаюць на карпаратыў грашавітыя людзі, то і аплата будзе адпаведная.
6. У апошні час Вы змаглі набыць папулярнасць не толькі ў сталай публікі, але і ў маладзёжнай аўдыторыі, дзе пры выступленні Саладухі назіраецца аншлаг. Як гэта Вам удалося?
– Дапамагае бясконцая вера ў сябе. Гэта першае. І яшчэ: трэба “пахаць” з раніцы да цямна. Трэба быць гібкім, гатовым да перамен. Трэба выступіць з крыламі матылька – а чаму б і не? Само жыццё падказвае новыя варыянты, і не трэба адмаўляць іх. Будзьце гатовымі пайсці, калі вас паклічуць, і тады абавязкова паклічуць. Вось нядаўна мяне запрасіў на мерапрыемства сталічны гандлёвы цэнтр “Карона”. Я там быў цэлую гадзіну ў мантыі караля з каронай на галаве. Спеў дзве песні. За гэта мне заплацілі 500 долараў. Я не толькі зарабіў грошы, але і паказаў, што сапраўдны артыст гатовы да пераўвасаблення, да акцёрскай ігры.
7. Вы любіце ўсміхацца. Гэта сцэнічны вобраз ці Вы такі заўсёды? І што вас можа раззлаваць, вывесці з сябе?
– Я ўсміхаюся заўсёды. З усмешкай лягчэй ісці па жыцці. Ведаеце, першы мой дэвіз “Уперад і ўверх!”. Зараз я падмацаваў яго яшчэ адным “Усміхацца і ніколі не здавацца!” Вывесці мяне з сябе можа толькі здрада, а раззлаваць – нецэнзурная лаянка, крыкі.
8. Якім відам спорту Вы займаецеся, каб падтрымліваць сябе ў добрай фізічнай форме?
– Галоўны від спорту – сольныя канцэрты.
9. А якім кнігам і фільмам аддаяце перавагу?
– На гэта няма часу. Але ў мяне ёсць, можна сказаць, настольная кніга – “Унутраны фэн-шуй” Ліліян Ту. Гэтая кніга многаму мяне навучыла. І я зразумеў і пераканаўся ў гэтым, што кожны чалавек атрымлівае тое, што заслугоўвае.
10. Самы вядомы Ваш хіт, гэта, безумоўна, “Здравствуй, чужая милая”. Хто і калі напісаў гэтую песню?
– 25 год назад Эдуард Ханок напісаў музыку на вершы Леаніда Татаранкі. Прапаноўваў яе Валерыю Абадзінскаму. Той адмовіўся. На маё шчасце.
11. Вы паспяховы спявак і бізнесмен. Падзяліцеся, калі ласка, з чытачамі нашай газеты сакрэтамі поспеху.
–  Галоўны сакрэт, як я ўжо гаварыў, – вера ў сябе і ў сваю справу. А займацца трэба толькі любімай справай. Я абсалютна перакананы, што ў кожнага чалавека ёсць сваё прызванне. Трэба ісці да яго, не здраджваць самому сабе. І ўсё атрымаецца.
12. Вы тры разы жанаты, у Вас трое дзяцей. Якія яшчэ лічбы Вы лічыце для сябе знакавымі?
–  09.09.2009 г. – наша з Наталляй вяселле. 20.10.2010 г. нарадзілася наша дачушка Варвара. 11.11.2011 г. выйшаў альбом “Берагі”. 12.12.2012 г. мы хацелі вянчацца з Наталляй, але быў пост, і свяшчэннік параіў вянчацца 12.05.2013 г. на Чырвоную Горку, якраз праз тыдзень пасля Вя-лікадня. І Вам, калі невянчаныя, жадаю гэта зрабіць.
13. Вам усяго хапае для шчасця?
– Вядома. Я займаюся любімай справай. Любімыя людзі побач са мной. А што яшчэ трэба?
Гутарыла Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў № 87 ад 06.11.2015 г.



9 комментариев по теме “13 пытанняў Аляксандру Саладуху

  1. УВАЖАЕМАЯ РЕДАКЦИЯ КОГДА В ШУМИЛИНО В РАМКАХ ГАСТРОЛЕЙ ПРИЕДЕТ ЛЕПС ИЛИ ХОТЯ БЫ МИХАЙЛОВ…МОЖНО КОГО ЛИБО ДЛЯ МОЛОДЁЖИ ПРИГЛАСИТЬ.

  2. Согласна! Солодуха приезжал с этой же программой ровно год назад!!! Лепс может нереальная заявка, но неужели нет среди белорусских артистов, кто мог бы приехать в Шумилино с сольным концертом???????

  3. Какой Лепс в Шумилино? Он в Витебск на зал в 5000 человек по 500 тыс. с носа не хочет ехать. А пересчитайте на шумилинский РДК в 200 мест. Вы пойдёте на Лепса за 10 млн.? ну или на Михайлова за 5 млн.
    А Солодуху не приглашали. Он сам ездит по райцентрам, зарабатывает.

  4. Так это у нас на новогоднем корпоративе его поюзали за 300 уе, трехчасовая программа. Правда покормили и стакан налили. Сжалились над его соплями, что типа никто не ценит его высокое творчество. Земляки, билет на его «фанерный концерт» не может стоить более 20 тысяч. Это его уровень.
    С уважением, Овчинников.

  5. ДА НОРМАЛЬНЫЙ ПЕВЕЦ,ЧТО ВЫ УЖ ТАК…НАШЕГО УРОВНЯ.ДАЖЕ 300 УЕ ЗА ТРИ ЧАСА У НАС ДАЛЕКО НЕ КАЖДЫЙ СМОЖЕТ.ХОТЬ КАКОЕ ТО РАЗВЛЕЧЕНИЕ В РАЙЦЕНТРЕ.У НАС ВСЕ ТАКОГО УРОВНЯ:НАЧАЛЬСТВО «ОБЕЩАЕТ»,СТРОИТЕЛИ «СТРОЯТ»,ВРАЧИ «ЛЕЧАТ»,МИЛИЦИЯ «ЗАЩИЩАЕТ» И Т.Д.В ОБЩЕМ ВСЁ ПРЕКРАСНО.КОРОЧЕ ПОКУПАЕМ БИЛЕТЫ И ИДЁМ СЛУШАТЬ ЧУЖУЮ МИЛУЮ ПРИ ЭТОМ ДУМАЯ,ЧТО ПОСЛУШАТЬ ЛЕПСА СТОИЛО БЫ КВАРТАЛЬНОЙ ЗАРПЛАТЫ (ЕСЛИ ВЫПЛАТЯТ).ПОЭТОМУ СЛУШАЕМ И ТАНЦУЕМ…

  6. Если АГЛ. любит значит он звезда, нужно слушать только белорусское или самому выйти и спеть, ведь шумилино это не крупная культурная сталица, а захалусная паселковщина. Странно, что вообще кто приезжает, радуйтесь. К тому же, чтобы стать популярным в рб нужно угодить властьимущим.

  7. Виктор, Вы пишите капсом, а это, мой друг, либо крик либо элементарное незнание правил хорошего тона в Сети. Если Вы фанат вышеназванного певца ртом, то я понимаю Ваше возмущение. Пусть в мое родное местечко приедет хоть сам сэр Элтон Джон, но цена на билет должна быть адекватной.

  8. УВАЖАЕМЫЙ ГОСПОДИН ОВЧИННИКОВ ИЗВИНИТЕ, НО МНЕ РОВНО НА ХОРОШИЙ ТОН ЭЛЕМЕНТАРНЫХ ПРАВИЛ ОБЩЕНИЯ В СЕТИ.ПИШУ КАК МНЕ УДОБНО.Я ДАЛЕКО НЕ ФАНАТ СОЛОДУХИ, НО ПУСТЬ РАЙЦЕНТР ПОСЕТИТ ОН, ЧЕМ САМ СЭР ЭЛТОН ДЖОН (ВОЛШЕБНИК С ГОЛУБОГО ВЕРТОЛЁТА) ХОРОШО ХОТЬ МОИСЕЕВА НЕ ВСПОМНИЛИ.ЦЕН НА БИЛЕТЫ Я НЕ ЗНАЮ, НО ДУМАЮ 300 ДОЛЛАРОВ С ЗАЛА ОН ВОЗЬМЁТ.ЛИШЬ БЫ НАРОД РАДОВАЛСЯ .А ТАК ПРИЕДЕТ СПОЁТ ПРО ЧУЖУЮ ЖЕНЩИНУ И УЖЕ ВСЕМ ХОРОШО…

  9. Уважаемые читатели! При обсуждении материалов не переходите на личности. Подобные комментарии будут удаляться.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *