Шумилинские школьники поехали на экскурсию в Витебский технологический колледж

Образование

На экскурсію – у тэхналагічны каледж
Гэта паездка прасілася даўно. Дзеці, якія наведваюць заняткі па інтарэсах у цэнтры дзяцей і моладзі, вядома, хацелі б паглядзець на сапраўдных майстроў па дрэваапрацоўцы ці лазапляценні. А такіх  багата ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы. Таму работнікі цэнтра адразу адгукнуліся на запрашэнне выкладчыкаў каледжа наведаць іх навучальную ўстанову.
“Жадаючых паехаць назбіралася дваццаць чалавек, гэта былі навучэнцы СШ №1 і Язвінскай школы, – расказала метадыст цэнтра дзяцей і моладзі Т. М. Мураўёва. – Нас гасцінна сустрэлі, правялі экскурсію па вучэбных кабінетах і па майстэрнях. Асабліва ўразіла майстэрня па дрэваапрацоўцы і майстэрня ювелірнага сувеніра. Дзеці раздзяліліся на групы і былі на розных занятках разам з навучэнцамі каледжа. Адным словам, на некаторы час адчулі сябе студэнтамі. Пасля заняткаў дзяліліся сваімі ўражаннямі, хваліліся, што навучыліся некаторым тэхналогіям па выпілоўванні ці выпальванні”.
Выкладчыкі тэхналагічнага каледжа паказалі шумілінскім дзецям майстар-класы па вырабе навагодніх сувеніраў. Дзеці працавалі з лазой, скурай паперай, фанерай, кожны сваімі рукамі зрабіў сувенір і прывёз сабе дадому.
Выхаванцы цэнтра пабылі ў музеі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, паглядзелі вырабы па разьбе, саломапляценні, старажытныя габелены, наведалі выставу карцін “Уся справа ў шляпе”.
“Ад паездкі дзеці засталіся ўражанымі, – расказала Т. М. Мураўёва. – А некаторыя васьмі і дзевяцікласнікі на зваротным шляху ў аўтобусе агучылі, што будуць паступаць менавіта ў гэты каледж, бо тут ім, відаць па ўсім, будзе цікава вучыцца”.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №88 ад 10.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *