Туристы из Башней

Край шумілінскі Образование

На веласіпедах – у Полцева
Родны край, зямля бацькоў, зямля, дзе чалавек нарадзіўся, зрабіў першыя крокі… Усё на гэтай зямлі самае дарагое, самае блізкае. Для Алены Рыгораўны Азаравай – гэта яе родная вёска Полцева, дзе працаваў дырэктарам мясцовай школы яе бацька Рыгор Васільевіч Захараў, дзе нарадзілася і вырасла сама, дзве родныя сястры і брат (таксама педагогі), дзе працавала і выйшла замуж за вядомага ў раёне настаўніка Азарава Міхаіла Захаравіча, дзе нара-дзіла і вырасціла чацвярых дзяцей, трое з якіх працягнулі настаўніцкую справу.
Больш за 40 гадоў  аддала яна рабоце ў школе. Алена Рыгораўна працавала ў мясцовай васьмігодцы піянерважатай, настаўніцай пачатковых класаў, спеваў, беларускай мовы і літаратуры. Яна вельмі любіць дзяцей.
І дзеці плацяць узаемнасцю. Любяць сваю бабулю Алену і яе 9 унукаў (дарэчы, усе з вышэйшай адукацыяй), 6 праўнукаў, якія часта гасцююць у Полцеве.
Алена Рыгораўна жыве ў роднай вёсцы больш за 80 год і ніколі не хацела пакінуць родны бераг Дзвіны, векавыя ліпы. Яна  любіць сваю зямлю, упрыгожвае яе кветкамі. Яе падворак з вясны да восені зача-роўвае прыгажосцю.
Палюбіў гэты маляўнічы куток і Вадзім Іванавіч Шчарбакоў. Ён таксама педагог, 12 гадоў аддаў працы ў Башнёўскай школе, цяпер на заслужаным адпачынку. Калі былі сілы, дапамагаў мясцовай гаспадарцы даглядаць пчол. Ганарыцца Вадзім Іванавіч сваімі дзецьмі – дачкой і сынам, трыма ўнукамі, праўнукамі, якія не забываюць і наведваюць свайго дзядулю.
Вось і мы, члены гуртка “Вандроўнікі” Башнёўскай СШ, 1 кастрычніка ў цёплы сонечны дзень селі на веласіпеды і паехалі ў Полцева. Наведалі нашых ветэранаў-педагогаў у гэтым маляўнічым кутку, павіншавалі іх з Днём настаўніка, падарылі кветкі, пагутарылі, параспытвалі пра іх  жыццёвы і працоўны шлях. Вельмі ўдзячныя былі нам былыя настаўнікі Алена Рыгораўна Азарава і Вадзім Іванавіч Шчарбакоў за ўвагу.
І мы задаволены велавандроўкай, тым, што дакрануліся да часцінкі багатай гісторыі роднага краю, адкрылі для сябе адзін з яго чароўных куткоў.
Члены гуртка “Вандроўнікі”: Вераніка Нікуленка, Юлія Бараноўская, Арцём Бондараў, Ігар Сініцын,  кіраўнік гуртка Марына Аляксеенка.
Надрукавана ў №78 ад 11.10.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *