94 выпускника шумилинских школ будут сдавать централизованный экзамен

Новости Образование

Цэнтралізаваны экзамен – на старце

94 адзінаццацікласнікі сярэдніх школ раёна будуць здаваць цэнтралізаваныя экзамены, якія пройдуць 26 і 29 мая на базе СШ № 1 г. п. Шуміліна.

Як паведаміла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая, 26 мая 31 выпускнік будзе здаваць біялогію, 30 – матэматыку, 13 – грамадазнаўства, 12 – гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, 6 – англійскую мову, па аднаму – фізіку і геаграфію, 29 мая 81 выпускнік будзе здаваць рускую мову і 13 – беларускую.

Пачатак цэнтралізаванага экзамену – у 11.00. Выпускнік павінен быць у класе за 30 хвілін да пачатку ЦЭ.

Працягласць ЦЭ – ад 90 хвілін (гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, грамадазнаўства і геаграфія) да 210 хвілін (матэматыка і фізіка).

Для вучняў школ (акрамя СШ № 1) будзе арганізаваны падвоз да месца правядзення ЦЭ. У гэты дзень у СШ № 1 будзе працаваць школьны буфет.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *