Штрафы за нарушения Правил дарожного движения увеличились

Закон Общество

Штрафы б’юць па кішэні
Змяненнямі ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія ўступілі ў сілу з 12 студзеня, прадугледжана павелічэнне штрафных санкцый для парушальнікаў правілаў дарожнага руху. У дзяржаўтаінспекцыю паступае нямала званкоў па памерах штрафу.
Калі за першае парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі прадугледжваецца папярэджанне або штраф у памеры да адной базавай велічыні, то за паўторнае на працягу года ігнараванне гэтых патрабаванняў ПДД аўтамабіліст заплаціць дзве базавыя велічыні.
У выпадку з грузавікамі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, аўтобусамі, колавымі трактарамі, самаходнымі машынамі і прычэпамі для вадзіцеляў, якія пакінулі транспарт, напрыклад, пад забараняючым знакам, прадугледжана іншая адказнасць: ім пагражае штраф у памеры пяці базавых велічынь. Паўторнае ігнараванне правіламі прыпынку і стаянкі будзе каштаваць дзесяць базавых велічынь.
Больш жорсткімі сталі пакаранні за ігнараванне рамянёў бяспекі і моташлемаў. Калі вадзіцель на працягу года быў аштрафаваны за гэты парушэнні, то цяпер яму пагражае штраф ад дзвюх да пяці базавых велічынь. Аналагічнае пакаранне ўводзіцца за паўторнае на працягу года кіраванне транспартным сродкам, якое мае няспраўнасці тармазной сістэмы, рулявога кіравання, шклоачышчальнікаў (у час выпадзення асадкаў), з выключанымі фарамі і заднімі габарытнымі агнямі (у цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці).
Як вядома, многа аварый адбываецца з-за невыканання вадзіцелямі патрабаванняў сігналаў святлафора або указанняў рэгуліроўшчыка, парушэнняў правілаў праезду перакрыжаванняў. На першы раз за такое парушэнне прадугледжаны папярэджанне або штраф ад адной да пяці базавых велічынь, а за паўторнае на працягу года парушэнне – штраф ад трох да дзесяці базавых велічынь.
Вадзіцель рызыкуе паўторна на працягу года атрымаць штраф ад дзвюх да васьмі базавых велічынь за наступныя правапарушэнні: выкарыстанне ў час руху радыё- і тэлефоннай сувязі, няправільную перавозку пасажыраў і грузаў, невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў і разметкі, за парушэнне правілаў размяшчэння транспартных сродкаў на праезнай частцы, за непрадастаўленне перавагі ў руху маршрутнаму транспартнаму сродку, пешаходам і іншым удзельнікам дарожнага руху.
Павялічыліся штрафныя санкцыі за паўторнае на працягу года перавышэнне хуткасці  на 20 і больш км/гадз. Калі раней ліхачы, парушэнні якіх траплялі пад гэты артыкул, прыцягваліся да штрафу ад 4 да 15 базавых велічынь з пазбаўленнем або без пазбаўлення вадзіцельскіх правоў, то цяпер вадзіцеляў штрафуюць на суму ад 5 да 15 базавых велічынь або пазбаўляюць права кіравання транспартным сродкам да года. Дорага абы-дзецца і першае на працягу года перавышэнне хуткасці: звыш 20 км/гадз. – ад адной да трох базавых велічынь, звыш 30 км/гадз. – ад трох да дзесяці базавых велічынь.
В. БУРЛАКОЎ, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *