Вавинам вьет во дао и победы шумилинских борцов

Спорт, туризм

Вавінам в’ет во дао: перамогі шумілінцаў
Кубак горада па вавінам в’ет во дао прайшоў у Віцебску.
На спаборніцтвах паспяхова выступілі юныя шумілінскія спартсмены, якіх трэніруе Святлана Бараноўская. У тэхніцы ў парным комплексе першае месца заваявалі Ягор Васільеў – Яўген Данчанка, другое месца ў дуэта Ілья Казлоўскі – Антон Малахаў.
У асабістым заліку ў тэхніцы другія месцы ў Яўгена Данчанкі і Уладзіслава Бяржаніна, трэцяе – у Максіма Васільева.

Паспяхова выступілі выхаванцы Святланы Бараноўскай на розыгрышы кубка Віцебскай вобласці і ў адкрытым маладзёжным турніры па вавінам в’ет во дао, якія ладзіліся ў Віцебску.
У катэгорыі “паядынак” першыя месцы ў Максіма Васільева, Станіслава Шпулёва і Вольгі Кляшчонак, другія – у Алега Кляшчонка, Яўгена Цімошчанкі, Яраслава Халсціннікава і Ягора Васільева, трэція – у Багдана Ушала, Антона Малахава, Уладзіслава Бяржаніна, Яўгена Шабліна і Івана Бяржаніна.
У “тэхніцы” вызначыліся Уладзіслаў Бяржанін (першае месца) і Ягор Васільеў (другое месца).
Трэнер Святлана Бараноўская адзначыла і дэбютанта абласных спаборніцтваў Глеба Шпулёва, якому крыху не хапіла да прызавой тройкі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 92 ад 24.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *