Шумилинское спортивное обозрение

Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Сянно прайшоў турнір па грэка-рымскай барацьбе, на якім паспяхова выступілі обальскія барцы.
Выхаванцы Пятра Ганушчанкі  заваявалі сем прызавых месцаў: у вагавой катэгорыі 29 кг другое месца ў Мікіты Барсукова, у вазе 35 кг першае месца ў Арцёма Сачыўкі і трэцяе ў Кірыла Драздова, у вазе 38 кг трэцім стаў Ягор Ганушчанка, у вазе 42 кг не было роўных Аляксандру Храмцову, у вазе 47 кг перамог Вадзім Грачухін, а яго брат Уладзіслаў стаў лепшым у вазе 53 кг.
Лёгкая атлетыка
З чэмпіянату Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы наш зямляк кандыдат у майстры спорту Вячаслаў Жыгуноў прывёз два срэбраныя медалі. Вячаслаў выступаў у забегах на 400 і 800 метраў.
*   *   *
Паспяхова выступіў на розыгрышы кубка Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы член маладзёжнай зборнай Беларусі Вячаслаў Жыгуноў. На дыстанцыі 800 м у яго трэцяе месца.
* * *
Вызначыўся Вячаслаў Жыгуноў і на турніры на прызы алімпійскіх чэмпіёнаў.  На сваёй кароннай дыстанцыі (800 м) заваяваў трэцяе месца.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №48 ад 28.06.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *