ФК “Шуміліна” – у фінале

Новости Спорт, туризм

ФК “Шуміліна” – у фінале
У нядзелю ў матчы ФК “Шуміліна” – “Ніва” (Талачын) вырашалася, хто з гэтых каманд працягне барацьбу ў фінальнай частцы абласнога першынства па футболе.

Калі гаспадароў цалкам задавальняла і нічыя, то гасцям неабходна была толькі перамога. Усю важнасць сустрэчы паказваў і перадматчавы антураж: “Ніва” на гасцявую сустрэчу прывезла шэсць запасных футбалістаў, а ФК “Шуміліна” на гарадскі стадыён прыйшла падтрымаць вялікая колькасць заўзятараў.
Першыя хвіліны гульні прайшлі нервова: каманды проста баяліся памыліцца, бо кошт памылкі быў вельмі дарагім. Паціху гульню пачаў весці ФК “Шуміліна”. У нашых футбалістаў атрымлівалася гульня ў пас. Дзякуючы галам Віталя Паграбняка і Аляксея Місурагіна шумілінскія футбалісты пайшлі на перапынак з камфортнай перавагай у два мячы.
З першых хвілін другога тайма талачынскія футбалісты пайшлі ў атаку. ФК “Шуміліна” спакойна абараняўся, адказваючы вострымі контратакамі. Шансаў у талачынцаў практычна не было, хаця адзін гол і забілі. 2:1 – і ФК “Шуміліна” ідзе далей.
У фінальнай частцы ФК “Шуміліна” правядзе восем матчаў супраць полацкіх, лепельскіх, глыбоцкіх і пастаўскіх футбалістаў.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №73 ад 19.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *