Спортивное обозрение

Спорт, туризм

Валейбол
У Паставах прайшоў турнір па валейболе.
За перамогу змагаліся чатыры каманды. Гонар нашага раёна абаранялі выхаванцы Л. Бабовай. Нашы юныя валейбалісты занялі другое выніковае месца. Лепшымі на пляцоўцы былі Ілья Пальвінскі і Ілья Шніпаў.
Пляжны валейбол
У Віцебску прайшло першынство вобласці па пляжным валейболе.
Шумілінскія валейбалісты (Антон Сілін, Яўген Цырулік, Мікіта Паўлікаў і Уладзіслаў Шэкін; трэнер А. Я. Завадскі) занялі трэцяе месца.
Усходнія адзінаборствы
Балашыха (Маскоўская вобласць) прымала ўдзельнікаў адкрытага турніру па ўсходніх адзінаборствах “Кубак Масквы і Маскоўскай вобласці”.
У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі па вавінам вьет во дао была і наша зямлячка Святлана Бараноўская. Святлана ў камандзе “ўзяла” найбольш багаты медальны багаж: выйграла два залатыя медалі – у тэхнічным комплексе без зброі і  ў тэхнічным комплексе з доўгай зброяй (шастом) і сярэбраны ў тэхнічным комплексе з кароткай зброяй (меч).
Святлана Бараноўская  ў складзе нацыянальнай зборнай прыняла ўдзел і ў паказальных выступленнях на ўсерасійскім форуме ўсходніх адзінаборстваў. Паказальныя выступленні прайшлі на Чырвонай плошчы ў Маскве. Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №44 ад  05.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *