Спортивные новости

Новости Образование Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба

Шумілінскі барэц Ягор Заўялаў выйграў абласныя спаборніцтвы «Алімпійскія дні моладзі па грэка-рымскай барацьбе». Выхаванец Шумілінскай СДЮШАР Вадзім Несцярэнка заваяваў на спаборніцтвах трэцяе месца. Трэніруе барцоў Юрый Сцяпанаў.

Валейбол

10-11 кастрычніка ў Шумілінскай СДЮШАР прайшлі гульні першага тура абласнога першынства дзіцяча-юнацкай валейбольнай лігі «Мяч над сеткай» сярод дзяўчат 2013-2014 гадоў нараджэння і маладзей. На валейбольную пляцоўку выходзілі каманды з Шуміліна, Віцебска (дзве каманды) і Бешанковіч.  На рахунку шумілінскіх валейбалістак адна перамога і два паражэнні.

 Настольны тэніс

40 юных аматараў малой ракеткі з устаноў адукацыі раёна змагаліся за перамогу ў першынстве Шуміліншчыны па настольным тэнісе, якое прайшло ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў.  Першае месца сярод гарадскіх школ «узялі» обальскія спартсмены (настаўнік фізкультуры Віктар Гусакоў), сярод сельскіх школ перамогу святкавала каманда Амбросавіцкай школы (Юрый Лапацін).  У суперфінале, дзе сустрэліся обальскія і амбросавіцкія тэнісісты, ва ўпартай барацьбе выйграла каманда Обальскай СШ, якая і будзе абараняць гонар раёна на абласной спартакіядзе школьнікаў.

Вавінам  в’ет во дао

Добра выступілі спартсмены з аб’яднання па інтарэсах «Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао» раённага цэнтра дзяцей і моладзі (трэнер Святлана Бараноўская) ў Маладзечне на розыгрышы адкрытага Кубка Мінскай вобласці па вавінам в’ет во дао. У камандным заліку ў тэхнічнай праграме спаборніцтваў шумілінцы сталі трэцімі.  У паядынках першымі сталі Кірыл Смірноў і Аляксандр Канагатаў, у тэхніцы – Марыя Яскевіч, Глеб Лашкоў заваяваў для каманды два прызавыя месцы ў тэхніцы (другое і трэцяе).

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *