И сертификат на 5 миллионов в поддержку спорта — от профсоюза

Актуалии Общество Спорт, туризм

Школа дасягненняў і рэкордаў
У мінулым годзе ў нашай краіне адзначалася 80-годдзе Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства прафсаюзаў. Па ўсёй рэспубліцы праходзілі святочныя спартыўныя мерапрыемствы, ушанаванні спартсменаў і трэнераў.

Не застаўся ў баку і наш раён. У прыватнасці, напярэдадні Новага года старшыня Шумілінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў В. В. Юхнавец ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўручыў грашовы сертыфікат на пяць мільёнаў рублёў Генадзю Мікалаевічу Салапаеву, трэнеру па біятлоне Віцебскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафсаюзаў “Алімпіец”.
Васіль Васільевіч адзначыў, што спартыўныя прафсаюзныя школы вядомы ўсёй рэспубліцы. І кожны трэці спартсмен, які залічаны ў нацыянальныя каманды Рэспублікі Беларусь па розных відах спорту, – гэта выхаванцы прафсаюзных спартыўных школ. Ёсць дастойныя вынікі і ў шумілінскіх біятланістаў. Напрыклад, Ганна Сола – член нацыянальнай каманды па біятлоне. Ала Талкач, Вольга Гаўрылкіна, Кірыл Цюрын  – у спісе кандыдатаў у зборную Беларусі па біятлоне.
Генадзь Мікалаевіч Салапаеў расказаў, што зараз ён трэніруе 25 хлопцаў і дзяўчат з нашага раёна. І вынікі навідавоку:  на абласным адкрытым першынстве па летнім біятлоне, прысвечаным 80-годдзю Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства прафсаюзаў, наша каманда заняла першае месца.
В. В. Юхнавец пажадаў Г. М. Салапаеву і ягоным выхаванцам новых  поспехаў і перамог. Генадзь Мікалаевіч у сваю чаргу  адзначыў, што на прафсаюзныя грошы плануюць купіць лыжныя бацінкі, гімнастычныя лаўкі, шлемы для лыжаролераў і валейбольныя мячы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №2 ад 09.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *