Лыжный праздник прошёл в Лесковичах в прошедшую субботу

Актуалии Общество Спорт, туризм

Настрою хапіла ўсім
Беларуская лыжня, ці як часта называюць прэзідэнцкая, паклікала тысячы беларусаў у мінулую суботу на зімовыя спаборніцтвы. Сапраўды, Прэзідэнт Беларусі шмат зрабіў і робіць, каб здаровы лад жыцця стаў для ўсіх жыхароў Беларусі патрэбай, неабходнасцю, каб і ў кабінетнае жыццё чыноўніка, інтэлігента ўдыхнуць свежае марознае паветра.  І многія ўжо ідуць з ахвотай, вядуць дзяцей, адкрываюць для сябе радасць ад зімы, снегу, азарту, ад свайго дачынення  да вялікага рэспубліканскага свята.
Разам з краінай сталі ў мінулую суботу на лыжню і жыхары Шумілінскага раёна. Свята па традыцыі ладзілася ў Лескавічах. Яно было ўпрыгожана шчодрым сонечным днём, лёгкім марозцам, водарам соснаў і ўсмешкамі ўсіх, хто прыехаў на лыжню.
Не так важна, хто ў гэтых спаборніцтвах стане пераможцам, падкрэсліў, вітаючы ўдзельнікаў раённага спартыўнага свята, кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук, галоўнае – атрымаць зарад бадзёрасці, задавальненне, атрымаць перамогу над сабой. І ён разам з мужчынскім кіраўніцкім саставам адкрывае лыжню. Траса добра падрыхтавана, лыжы бягуць лёгка, ёсць  дзе раз’ехацца з сапернікамі. А на фінішы ўсіх вітаюць, падбадзёрваюць, шчоўкаюць успышкі фотаапаратаў. Работнікі райспажыўтаварыства частуюць лыжнікаў юшкай і шашлыкамі, культура забаўляе гульнямі і атракцыёнамі.
Настрою хапіла ўсім. І можна з упэўненасцю сказаць, што мужчыны ў гэты дзень сталі яшчэ больш мужнымі, а жанчыны – яшчэ больш прыгожымі. Прырода і зімовае чыстае паветра ведаюць сваю справу.
Лёгкасці святу дадало і тое, што аддзел фізультуры, спорту і турызму райвыканкама ўдасканаліў арганізацыю спаборніцтваў, аб’яўляючы масстарты і адразу называючы пераможную тройку па кожнай групе забегу. Усе пераможцы адразу ж атрымалі заслужаныя ўзнагароды. З чым мы іх, а таксама ўсіх удзельнікаў “Беларускай лыжні”, і віншуем!
Аліна КАНСТАНЦІНАВА.

На пьдестале победители семейной эстафеты Мясоедовы, Куприяновы, Штокины

Лепшыя на лыжні
Кіраўнікі да 40 год
ЖАНЧЫНЫ
1. Аксана Шынкевіч (Слабадская школа);
2. Кацярына Гулідава (Мішневіцкі д/с);
3. Наталля Спірыдзенка (Обальскі д/с).
МУЖЧЫНЫ
1. Мікалай Будневіч (Обальскі с/савет);
2. Сяргей Дзмітрыенка (райгаз);
3. Сяргей Ермашэнка (ДРБУ-204).
Кіраўнікі звыш 40 год
ЖАНЧЫНЫ
1. Ірына Шалахава (Дабейскі с/савет);
2. Алена Саўчанка (Башнёўскі д/с);
3. Наталля Казлоўская (Мішкаўская школа).
МУЖЧЫНЫ
1. Аляксандр Штокін (Обальская СШ);
2. Анатоль Зайцаў (райвыканкам);
3. Сяргей Белагалоў (райвыканкам).
18-29 год
ЖАНЧЫНЫ
1. Святлана Скорынава (суд Шумілінскага раёна);
2. Жанна Сабалеўская (д/с №3);
3. Алеся Мартынава (ПМК-70).
МУЖЧЫНЫ
1. Яўген Кузняцоў (“Прыазёрны”);
2. Уладзімір Лазаркоў (аддзел культуры райвыканкама);
3. Дзмітрый Сарсадскі (“Прыдзвінскі”).
30-39 год
ЖАНЧЫНЫ
1. Наталля Шышканава (Обальскі керамічны завод);
2. Наталля Несцерава (“Мішневічы”);
3. Святлана Шуляр (СШ №1).
МУЖЧЫНЫ
1. Уладзімір Кучко (Слабадская школа);
2. Аляксей Пушкароў (“Прыдзвінскі”);
3. Аляксандр Лысанаў (Обальскі керамічны завод).
40-49 год
ЖАНЧЫНЫ
1. Антаніна Караленка (Язвінская школа);
2. Галіна Корбан (“Лаўжанскі”);
3. Вера Палаўкова (лясгас).
МУЖЧЫНЫ
1. Юрый Пальвінскі (Башнёўская школа);
2. Юрый Сталярэнка (райгаз);
3. Юрый Рагозін (Светласельскі д/с).
50-59 год
ЖАНЧЫНЫ
1. Інэта Пацалуйка (Лаўжанская школа);
2. Надзея Шышко (статыстыка);
3. Паліна Кавалёва (раённая гімназія).
МУЖЧЫНЫ
1. Аляксандр Барысевіч (“Лаўжанскі”);
2. Аляксандр Скорынаў (асабісты залік);
3. Аляксей Шаршун (камунгас).
60 і старэй
МУЖЧЫНЫ
1. Павел Багданаў (ПМК-70);
2. Мікалай Германаў (“Малако”);
3. Герасім Казакоў (Обальскі керамічны завод).
Сямейная эстафета
1. Мясаедавы;
2. Купрыянавы;
3. Штокіны.
Надрукавана ў №16 ад 1.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *