В Шумилинском районе фактов привлечения к уголовной ответственности несовершеннолетних не зарегистрировано

Молодёжь Общество

Непаўналетнія і злачынствы

Работнікі пракуратуры раёна прымаюць актыўны ўдзел у інфармацыйна-кансультатыўных сустрэчах у сярэдніх школах раёна. Такія сустрэчы найперш накіраваны на папярэджанне правапарушэнняў, распаўсюджання ў маладзёжным асяродку алкаголю, наркатычных і псіхатропных рэчываў.
Старшакласнікам растлумачаны такія паняцці, як злачынства і адміністрацыйнае правапарушэнне, узрост, з якога наступае крымінальная і адміністрацыйная адказнасць, меры пакарання, якія прымяняюцца да непаўналетніх правапарушальнікаў.
Найбольш распаўсюджанае правапарушэнне сярод непаўналетніх – дробнае хуліганства. Па рэспубліцы за 10 месяцаў 2015 года складзены 1704 пратаколы аб дробных хуліганствах, якія здзейснілі непаўналетнія (гэта на 27 больш, чым у адпаведны перыяд летась). У нашым раёне адбылося зніжэнне з шасці да трох дробных хуліганстваў, што здзейснілі непаўналетнія.
Калі агульны ўзрост прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці 16 год, то за дробнае хуліганства адказнасць наступае з 14. Таксама з 14 год падлеткі могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за хуліганства (ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). З пачатку года ў краіне  да крымінальнай адказнасці за хуліганства прыцягнута 297 непаўналетніх, што на 40,1% больш, чым у мінулым годзе. У нашым раёне фактаў прыцягнення непаўналетніх да крымінальнай адказнасці за хуліганства не было.
Наталля ГАЎРЫЛЮК, стажор на пасадзе памочніка пракурора раёна.
Надрукавана ў № 96 ад 08.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *