Пасадзі цыбуліну – выратуй елку

Образование Экология

Пасадзі цыбуліну – выратуй елку
Звычайна да навагодніх святаў у раённай гімназіі з’яўляюцца дзве ёлкі, а вось сёлета прасякнутыя экалагічнымі ідэямі дзеці і дарослыя вырашылі адну з іх замяніць штучнай. “Гэта таксама вельмі прыгожа, але ж дазваляе зберагчы хаця б адно дрэўца”, – упэўнена заяўляе ўдзельніца аб’яднання па інтарэсах “Зялёная школа” Вераніка Юрчанка.
Для таго, каб зарабіць грошай на галоўны атрыбут навагодняга свята, дзеці аб’явілі акцыю “Пасадзі цыбуліну – выратуй елку”. Вучні і настаўнікі ідуць у школу, прыхапіўшы з дому цыбуліну, і спадзяюцца, што зялёнае пяро, якое вырасце якраз да Новага года, з задавальненнем раскупяць гаспадыні да навагодняга стала. Такі вопыт у гімназіі ўжо ёсць.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 96 ад 08.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *