И вы включаете в одну розетку три электроприбора?

Актуалии Безопасность Экономика

Не азмрочце зімовы вечар
Вось і наступілі доўгія зімовыя вечары, якія пераважна праводзім дома. Для камфортнага правядзення вольнага часу ўключаем асвятляльныя прыборы ў пакоях, глядзім адначасова два тэлевізары, “сядзім” у інтэрнэце і пры гэтым займаемся звычайнымі бытавымі справамі. У такія вечары значна ўзрастае патрэбнасць у электрапрыборах, таму не лішнім будзе нагадаць правілы бяспекі.
Не забывайце, што электрычная энергія можа стаць прычынай узгарання, калі няма надзейнай засцярогі электрасеткі ад токаў кароткага замыкання і перагрузак. Таму ніколі не карыстайцеся “жучкамі” – яны могуць стаць прычынай пажару. Рэкамендуецца замяніць засцерагальнікі з плаўкімі ўстаўкамі на аўтаматычныя.
Вельмі часта праз трайнік у адну разетку ўключаецца некалькі электрычных прыбораў вялікай магутнасці. Пры гэтым узнікае перагрузка, якая прыводзіць да разагрэву праваднікоў электраправодкі, што ў сваю чаргу можа стаць прычынай узгарання.
Ніколі не пакідайце без нагляду ўключаныя электрычныя пліты, кіпяцільнікі, каміны, прасы і г.д., не карыстайцеся імі, калі ў іх няспраўныя тэрмарэгулятары. Калі выходзіце з дома, пераканайцеся, што ўсе электранагравальныя, асвятляльныя і іншыя электрапрыборы выключаны.
Не карыстайцеся пашкоджанымі выключальнікамі, разеткамі і электрапатронамі.
Юрый ЛЕБЕДЗЕЎ, інспектар энергаінспекцыі філіяла “Энерганагляд”.
Надрукавана ў № 97 ад 11.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *