Шумилинские волейболисты победили со счётом 3:0

Актуалии Спорт

Валейбол
Юныя шумілінскія валейбалісты пераможна стартавалі ў рэспубліканскіх спаборніцтвах “Дзіцячай валейбольнай лігі”. Акрамя нашых землякоў тут выступаюць валейбалісты  з Мінска (дзве каманды), Гродна (дзве каманды) і Гомеля. Гродна прымала першы тур.
Шумілінская каманда, за якую выступалі Данііл Сафонаў, Ілья Піульскі, Аляксандр Лабачоў, Павел Церашчук, Ілья Хамаганаў, Мікіта Шкулаў, Станіслаў Бяззубенка і Міхаіл Фядотаў, з лікам 3:0 перамагла дзве мінскія і гродзенскую каманды. У сустрэчах супраць гомельскіх і гродзенскіх валейбалістаў  быў зафіксаваны лік 2:1 на карысць Шуміліна. Такім чынам, выхаванцы Аляксея Паршыкава пасля першага туру сталі лідарамі спаборніцтваў.
Другі тур Дзіцячай валейбольнай лігі пройдзе ў студзені ў Шуміліне.

Александр Шедько.

Надрукавана ў № 97 ад 11.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *