Есть домик в деревне? Займитесь агроэкотуризмом

Сельское хозяйство Экономика

Ёсць домік у вёсцы? Выбіраем аграэкатурызм
Аграэкатурызм – адзін з накірункаў турыстычнай дзейнасці ў Беларусі, якія хутка  развіваюцца. Цудоўная магчымасць адпачыць у экалагічна чыстых кутках краіны, у тым ліку на Шуміліншчыне, карыстаецца істотным попытам як у нашай краіне, так і сярод замежных турыстаў.
Для стварэння ўмоў для развіцця аграэкатурызму і ўдасканальвання сельскай інфраструктуры Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь  2 чэрвеня 2006 года быў падпісаны Указ № 372 “Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь”.
Указам прадастаўляецца права на ажыццяўленне дзейнасці ў сферы аграэкатурызму фізічным асобам, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці і малых гарадскіх мястэчках і якія вядуць асабістую гаспадарку, а таксама сельскагаспадарчым прадпрыемствам, па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі (неабходна толькі заплаціць разавы гадавы збор).
Можна займацца
аграэкатурызмам,
калі ёсць:
— жылы дом (частка жылога дома),  які належыць на праве ўласнасці фізічнай асобе, у сельскай мясцовасці.
Дом павінен адпавядаць санітарным і тэхнічным патрабаванням;
— свабодныя жылыя пакоі ў доме (жылых пакояў не павінна быць больш чым  за дзесяць);
— магчымасць ажыццяўлення суб’ектамі аграэкатурызму дзейнасці па вытворчасці сельгаспрадукцыі і выкарыстання зямельнага ўчастка, які выдзелены для гэтага згодна з заканадаўствам;
— магчымасць азнаямлення турыстаў з прыроднымі і архітэктурнымі аб’ектамі, нацыянальнымі культурнымі каштоўнасцямі мясцовасці;
іншыя паслугі, якія звязаны з прыёмам, размяшчэннем, транспартным і іншым абслугоўваннем турыстаў.
Для пачатку дзейнасці
ў сферы аграэкатурызму неабходна:
— заплаціць збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Аплата робіцца да пачатку дзейнасці, за кожны наступны каляндарны год  –  не паз-ней чым 28 чысла апошняга месяца каляндарнага года, у якім ажыццяўлялася дзейнасць;
— пісьмова праінфармаваць мясцовы Савет дэпутатаў пра намер займацца такой дзейнасцю;
— падаць у падатковы орган заяву пра пастаноўку на ўлік з прадстаўленнем дакумента, які пацвярджае выплату збору
Неабходна звярнуць увагу, што акрамя выплаты вышэй названага збору, гэты від дзейнасці поўнасцю вызвалены ад выплаты падаткаў, збораў іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт.
Указам №372 прадугледжана заключэнне ў пісьмовай форме дагавораў на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму паміж суб’ектамі аграэкатурызму і аграэкатурыстамі.
На рэалізацыю праектаў у сферы аграэкатурызму ААТ “Белаграпрамбанк” выдае крэдыты да 2000 базавых велічынь (на аднаго суб’екта аграэкатурызму за ўвесь перыяд крэдытавання) на тэрмін да сямі год пад 5% гадавых.
Дар’я СІНЯКОВА, інструктар-метадыст ФСК “Здароўе”.
Надрукавана ў №98 ад 15.12.2015 г.



4 комментария по теме “Есть домик в деревне? Займитесь агроэкотуризмом

  1. А почему Вы умалчиваете тот факт ,что с начала 2016 года сбор будет увеличен в 12 раз, а именно 180000х12=2160000 белорусских рублей. Такие законы только убивают бизнес в Беларуси. Попробуй ещё отработай эти деньги, так что заниматься агротуризмом в нашей стране себе дороже выходит.

  2. Сегодня утром общалась с Тимошенко Светланой Викторовной — начальником отдела контроля за физическими лицами. Новая редакция Налогового Кодекса ещё не принята, ставка сбора станет немного выше и оплата сбора станет ежемесячной. Приведённые выше расчёты взяты «с неба», не вводите в заблуждение.

  3. Все верно даже при теперешнем 180000 ежемесячно, чтобы заниматься агротуризмом в год нужно отдать более 2 млн, вы к тому же сказали, что ставка повысится.Это ни я беру цифры с неба, а наше провительство, которое обещало, что на этот вид деятельности совершенно зеленый налоги не подымут до 2021 года, а на деле вот оно как аж ежемесячно и ставка выше. Жадность чиновников ставит жирный крест на и так еще не популярном туризме в рб. В налоговой сказали что платить придется на месяц вперед, а вот приедит к вам турист в этот месяц, заработаете ли в что это уже никого не волнует. Главное отдай в казну кровные и делай что хочешь. Дивиз: убей предприимчивую инциативу на карню и загони всех в колхоз за 500000 в месяц!!! Маразм…

  4. Оставили налог без увеличения. по-прежнему 1 базовая в год.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *