Новый год шумилинцы встретили без происшествий

Бяспека Общество

На Новы год было спакойна
Для супрацоўнікаў РАУС апошнія дні 2015 года былі напружанымі. Так, ноччу 30 снежня спрацавала сігналізацыя ў гандлёвым цэнтры райспажыўтаварыства ў Обалі. Калі прыехалі міліцыянеры, аконнае шкло было разбіта, а ў магазіне не хапала прадуктаў харчавання і спіртнога на агульную суму 2,5 мільёна рублёў. Па гарачых слядах злачынцы (трое жыхароў Обалі) былі затрыманы.
“У апошні дзень мінулага года было ўзбуджана 8 крымінальных спраў, – расказаў намеснік начальніка РАУС Ю. А. Арлоў. – У асноўным гэта крадзяжы, хуліганствы, ухіленне ад выплаты аліментаў. Тры крымінальныя справы (супраць жыхара а.-г. Мішневічы і двух хлопцаў з Дабеі) былі ўзбуджаны па ч.1 арт. 35 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за ўхіленне ад прызыву на тэрміновую воінскую службу. Маладым людзям пагражае штраф або арышт, або абмежаванне волі да 2-х гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін”.
Па словах Юрыя Аляксеевіча, навагодняя ноч у нашым раёне прайшла спакойна. Затое 1 студзеня было шмат дробных здарэнняў. Людзі тэлефанавалі ў дзяжурную часць РАУС і расказвалі, што “б’е муж”,  “сын выносіць з дому рэчы і прапівае”, “у знаёмых скандал”, “сусед гучна ўключыў музыку”. З райбальніцы паведамілі ў РАУС, што ў прыёмны пакой прывезлі нецвярозую жанчыну з абмаражэннямі.
У гэтым годзе ужо ўзбуджана адна крымінальная справа. Неўстаноўленая асоба прыслала жыхару Шуміліна на старонку “УКантакце” здымкі парнаграфічнага характару. У міліцыянераў ёсць здагадкі, хто гэта зрабіў. Згодна з арт 343 ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за “Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў” вінаватаму пагражае пазбаўленне волі ад 2 да 4 гадоў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №1 ад 05.01.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *